НАДВОР’Е
У Беларусі будзе пахмурна, тэмпэратура – да плюс 2 градусаў.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры “Свабоды” – "Падарожжы Свабоды". Зьміцер Бартосік распавядае пра падарожжа ў Акрэсьціна. Жыхары прыватнага сэктару сталіцы, чые дамы патрапляюць пад знос, часта сустракаюцца зь несправядлівасьцю пры адсяленьні ў раёне, які прымыкае да турмы Акрэсьціна, як могуць змагаюцца з уладным самавольствам.
***
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень -- прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1477 — бітва каля Нансі скончылася паразай бургундзкіх войскаў і прывяла да завяршэньня Бургундзкіх войнаў.
1933 — пачатак будаўніцтва ў Сан-Францыска аднаго з самых вядомых у сьвеце мастоў "Залатая брама".
1938 — Максім Гарэцкі прысуджаны да расстрэлу.
1984 — у Менску заснаваны музэй "Дом Ваньковічаў".
1993 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Чэхіяй.
У гэты дзень нарадзіліся:
1104 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна полацкая, асьветніца, прылічаная да сьвятых (пам. 23.5.1173).
1938 — Аляксандар Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізык і палітык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Гісторыя нагадвае склад запасных частак, зь якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь.
Максім Танк
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ "СВАБОДЫ"
Журналістку, якая супрацоўнічае зь "Белсатам", выклікаюць на допыт у КДБ
Замежныя СМІ: "Эўрапейцы ня ведаюць, як рэагаваць на халодны вецер у Менску"
Беларускіх дыпляматаў заўважылі пры выхадзе зь літоўскай прэзыдэнтуры
Допыт у Кобрынскім КДБ і суд у Берасьці
WikiLeaks: Лукашэнка выхоўваў Грыбаўскайце