Журналістку Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў, па тэлефоне выклікалі на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць «паразмаўляць наконт Зьмітра Бандарэнкі», — паведамляе сайт Белсату.
Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саньнікава, утрымліваецца ў ізалятары КДБ у Менску. Яму выстаўлена абвінавачваньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у беларускай сталіцы 19 сьнежня. Зьміцер Бандарэнка быў таксама сябрам Алега Бябеніна.
Вікторыя Колчына цяпер здымае для тэлеканалу фільм пра беларускіх журналістаў, якія загінулі ў выніку сваёй прафэсійнай дзейнасьці пры нявысьветленых абставінах. У справе Алега Бябеніна яна некалькі разоў спрабавала зьвязацца са Зьмітром Бандарэнкам.
Цела Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі летась 3 верасьня на ягоным лецішчы пад Менскам. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай сьмерці стала самагубства. Сябры і калегі мяркуюць, што гэта забойства. Алег Бябенін заснаваў і кіраваў буйным апазыцыйным інтэрнэт-рэсурсам «Хартыя-97». Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ён меўся быць адной з ключавых асобаў у камандзе Андрэя Саньнікава.
Сёньня стала вядома, што пракуратура Менскай вобласьці паўторна адмовіла распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Бябеніна. «Вэрсія аб самагубстве ня ставілася пад сумненьне», — цытуе «Інтэрфакс-Захад» памочніцу пракурора Менскай вобласьці Тацяну Калініну. Яна таксама паведаміла, што падчас дадатковай пракурорскай праверкі «дакладна ўсталяваць» матывы самагубства аказалася немагчыма.