Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорсткі, а ці справядлівы?


Прысуд Зьмітру Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву ў пэўным сэнсе тлумачыць, чаму кіраўніцтва Беларусі адмаўляецца адмяніць сьмяротнае пакараньне альбо ўвесьці мараторый на яго.

Праблема ў тым, што сёньня ва ўмовах эканамічнага крызісу ў Лукашэнкі бракуе тэмаў, пытаньняў, па якіх ён мог бы атрымаць падтрымку большасьці грамадзтва. Напрыклад, наўрад ці насельніцтва адназначна ўхваліла вынікі апошніх перамоваў у Маскве. Незалежныя сацыёлягі адзначаюць, што беларусы ў большасьці адмоўна ставяцца да продажу буйных прадпрыемстваў, кшталту «Белтрансгазу» замежным буржуям. І па пытаньні будаўніцтва АЭС грамадзтва расколатае.

Лукашэнка заўсёды гуляў на архаічных уяўленьнях людзей, што гвалт зьяўляцца ўнівэрсальным сродкам вырашэньня ўсіх сацыяльных праблемаў.
А вось што заўсёды прымалася і падтрымлівалася большасьцю насельніцтва, гэта жорсткасьць у дачыненьні ня толькі да злачынцаў, але нават у выкараненьні сацыяльных язваў. Лукашэнка заўсёды гуляў на архаічных уяўленьнях людзей, што гвалт зьяўляцца ўнівэрсальным сродкам вырашэньня ўсіх сацыяльных праблемаў.

Помніцца, як кіраўнік дзяржавы пачаў змагацца зь нядобрасумленнымі бацькамі, якія кідаюць сваіх дзяцей. У краіне праводзіцца кампанія рэпрэсій, прыцягненьне такіх бацькоў да прымусовых работ. Прэзыдэнт патрабаваў ужываць да нядобрасумленных бацькоў жорсткія захады: «Накіроўвайце іх у калгасы, на будоўлі, на самую «чорную» працу, незалежна ад прафэсіі і адукацыі. Няхай працуюць па 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень, 360 дзён у год». Ніякага практычнага эканамічнага сэнсу ў гэтая кампаніі няма, бо прымусовая праца неэфэктыўная, а сьпітыя людзі – дрэнныя працаўнікі. Сэнс у гэтай кампаніі піяраўска-палітычны. «Гэта сёньня падтрымліваецца людзьмі», – упэўнена казаў Лукашэнка. І незалежныя сацыёлягі гэта пацьвердзілі.

Вядома, што ва ўсім сьвеце стаўленьне грамадзтва да сьмяротнага пакараньня неадназначнае. Нават у эўрапейскіх краінах ёсьць шмат прыхільнікаў гэтага пакараньня, і яго адмена прымалася парлямэнтамі. Эліты, каб не распальваць жарсьці, абышліся без прамой апэляцыі да народу.

Лукашэнка ж уяўляе палітыка, які зьвяртаецца не да розуму, а да не найлепшых інстынктаў людзей, гуляе на фобіях, пачуцьцях зайздрасьці, помсты.
Лукашэнка ж уяўляе палітыка, які зьвяртаецца не да розуму, а да не найлепшых інстынктаў людзей, гуляе на фобіях, пачуцьцях зайздрасьці, помсты. Прычым, ён апэлюе да прыхільнікаў сьмяротнага пакараньня ня толькі ў Беларусі, але і іншых краінах. І на гэтай плятформе імкнецца атрымаць саюзьнікаў. Напрыклад, зь ліку тых, хто незадаволены гуманізмам у дачыненьні да нарвэскага тэрарыста Андэрса Брэйвіка, які забіў 77 чалавек.

Сьмяротнае пакараньне Зьмітру Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву – гэта дэманстрацыя своеасаблівага разуменьня справядлівасьці ў процівагу «гнілому» лібэралізму і гуманізму, які пануе ў Эўропе. Гэта выклік расейскай ўладзе, якая пад уплывам ЭЗ цацкаецца з тэрарыстамі, не карае іх сьмерцю, апэляцыя да расейцаў.

Акрамя таго, гэта дэманстрацыя моцы і эфэктыўнасьці ўлады, якая хутка знайшла тэрарыстаў і пакарала. Бо сам тэракт выклікаў сумненьне ў здольнасьці дзяржавы падтрымліваць парадак у грамадзтве.

Але тут для Лукашэнкі ўзьнікае іншая праблема. Справа ў тым, што няма даверу грамадзтва да дзеяньняў уладаў адносна тэракту 11 красавіка.
Але тут для Лукашэнкі ўзьнікае іншая праблема. Справа ў тым, што няма даверу грамадзтва да дзеяньняў уладаў адносна тэракту 11 красавіка. Паводле верасьнёўскага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) у афіцыйную вэрсію верыць толькі 21,2% грамадзян. Цікава, што гэта амаль супадае з «адкрытым» рэйтынгам Лукашэнкі (20,5%). 32,4% лічыць, што тэракт зьдзейсьнілі гэтыя людзі, але ў іх былі замоўцы. 36,7% думаюць, што тэракт зьдзейсьнілі іншыя злачынцы, а 9,7% ня вызначыліся.

І тут Лукашэнка сутыкнуўся з тым фэномэнам грамадзкай думкі, які дасюль працаваў на яго карысьць, а цяпер дзейнічае супраць. Калі да палітыка ёсьць давер, то што б ён ні рабіў, большасьць грамадзкай думкі яго падтрымлівае. Тады любы кампрамат не ліпне. І наадварот, калі давер страчаны, то людзі ня вераць самым пераканаўчым словам і дзеяньням.

Не выпадкова да прысуду і пасьля яго дзяржаўныя мэдыі прыклалі вялізныя намаганьні, каб упэўніць грамадзтва ў справядлівасьці прысуду Канавалаву і Кавалёву. Але ці атрымаецца? Адказу на гэтае пытаньне трэба чакаць ад сацыёлягаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG