Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё ня так. Ізноў

абноўлена

Жэстачайшая крытыка Свабоды і асобных легкаверных грамадзян

Ад рэдакцыі: Са скрухай на сэрцы, але ізноў бяз каменя за пазухай працягваем друкаваць выбраныя камэнтары нашага сучасьніка Вернага да актуальных матэрыялаў svaboda.org на жыватрапетныя тэмы дня. Бо праўды не заглушыш.

А сібе, еслі хто забыў:

Нікаго не баюсь і целявізар не выключаю. Сам жа прымерны сім’янін у сваё ўрэмя палучыл тры абразаванія у цехнікумі механізацыі ВПШ і гадзічны універсіцет марксізма-ленінізма как атветствіны работнік. Унізапна адміністрацыйную і парцейную дзеяцільнасць прысёк абшырны падзёж пагалоўя пад маю пірсанальную атветствінасць і давялося служыць на ураўні сярэдняга звяна выхавацеляў маладзёжы. Правільна казаў Ацец. Як няма другой дарогі, падавайся ў підагогі. І тут мая увлічоннасьць навядзеніям парадку падвяла зноў пад манастыр і з каміндантав папёрлі. Дарабіў кандуктарам. К счасцю, саўпалі дзьве падзеі ка Ўласці прыйшоў наш Прэзідэнт і ужэ я трэці год на заслужыным адпачынку. Жыцё дазваляе акціўна удзельнічаць ў ідзіалагічыскай барбе пры помашчы знанія і опыту. Как прыдставіціль здаровай часці грамадства астаюся веран запаветам класікав і Курсу Рукавадзіцеля. Таму у міня такое імя Верны как дзелалі саратнікі. Пішыце мне на адрыс там унізе, гдзе камінтатары-алігатары. Шутка.

Імёны і ніразрышымыя вапросы

На этам тыдні маё абшчэствінае сазнанне была вазбуждзена расуждзеніямі і ніразрышымымі вапросамі. Не спалася што горача у вагончыку і думаў пра імёны. Хацеў ісці у дзіпутаты як упал СССР. Дык з мяне смяяліся што Іосіф Адольфавіч ні пайдзёт. А ціпер бы ой как пайшло толькі састарэў.
І яшчэ чаму студзентам аддалі бясплатны праезд а мацірам гіраіням ні аддалі іх жа значыцільна меньшы і па горадзе туды сюды не гайсаюць бо глядзяць дзеці.

Другія вапросы рышаліся у рабочым парадку і перачысьліныя пра народнае дастаянія і розных хлопальшчыкаў. Сьмяяўся пра выхад аднаго з іхнай парціі. З нашай парціі толькі выганялі альбо выходзіў упірод нагамі і тожа без білету. Праігралі вялікаю страну аднім словам.


Мацкевіч «Аднаўленьне СССР могуць пачаць зь Беларусі»

Эці камінтатары нічыво ня разумеюць ў дзімакраціі. Рускія скупіўшы нашыя прадукты могуць выбраць напрымер другога паліціка і што тагда. Вазраждзенія вялікай страны СССР мічта здаровай часьці обшчыства. Яё Рукавадзіціль ужэ жывець срыдзі нас.


Някляеў: «У Пуціна на першым пляне ідэя геаграфічнага пашырэньня Расеі»


Дзіцячыя рассуждзенія. Даўно пара панімаць што Расея эта страна дзе жывуць Рускія каторымі камандываюць расіяне а ня пуціны-мядзьведзявы. Па эта падцьвірджае такжы верны курс Рукавадзіціля.


Лукашэнка: «Беларуськалій» каштуе 30 мільярдаў

Штота псуецца у інтырнеце. А Буль эты няіскрыньні нейкі і вызывае падазрэньні. Ня верыцца што у яго столькі дзеніг каб нам выгадна прадаць з усемі разлічыцца і дальшы строіць сільнаю і працвітаюшчую.


«Белтрансгаз» да продажу гатовы

Мясьніковіч вельмі ўжо старацільна выконвае задачы і апяць перастараўся. З другой стараны пачаму мы не прапануем і драбнейшыя трубы з газавымі пліткамі каб іцеграцыйны кафіцыент нам зрабіў дзішавешы газ. Нада усіліць каманду перагаворшчыкаў аўтарыцетнымі гражданамі.


Мілер вяртаецца ў Менск

Я як у ваду глядзеў. Сам Рукавадзіцель будзіт пірагаварываца з Мюлерам!

Ачывідна што я думаю правільна бо Рукавадзіціль здзелаў як дзе я пісаў пра Мясьніковіча што той перастараўся. Ісключыцельна інцірэсны ход сабыціяў.


Не купляюць, бо дорага. Не здаюць, бо танна

Імя:: Ананім

Не купляюць, бо нiма за што — усе грошы iдуць на ежу.

Імя:: Верны

Эты таварыш Ананім вечна блытае божы дар з яечняй. Каторыя ўсё трацілі на ежу і так ніколі не куплялі даляры. Іх бяруць бюракраты і каторыя палучаюць ад пятай калоны і Рускія. Сазнацільнае насяленіе дзе зарабіўшы даляра тут прэ яго у абменьнік ілі у панчоху каб сабраць. А маладыя панабіралі тых крыдзітаў як жабы гразі і ціпер шалеюць. Ужэ Рукавадзіціль папярэдзіў нашчот этага.


Савіных: «Візу Ермаковай выдалі са спазьненьнем»

Прычынай скарэй за ўсё што няправільныя наіменаванія. Сам путаюся хто Ермошына а хто Ермакова бо адну з іх урагі дзімакраціі вабшчэ нікуды не пускаюць і пірапуталі ізноў. Эта ісправіма. А камандзіровачныя і сутачныя ёй бы выдала бугалцірка. Хаця унешне ані падобныя жанчыны как праяуленія ўкуса Рукавадзіціля.


Чарговая акцыя «маўклівага пратэсту»

Дзіалікцічыскі разгляд цексту і камінарыяў выкрывае усе прадзелкі Рускіх і Свядомых. Ачывідна што адным толькі зашчытнікам Нашых інцірэсаў выступае Рукавадзіцель. Карупцыянеры і цірарысты пятая калона і дзірэктары яму шкодзяць. Так пачыму не проців евоных урагоў выступаюць інтузіасты хлопаняў і топаняў хочыцца спрасіць?
А людзі цем урэменем акціўна здаюць валюту і ён іх пахваліў на палях.

Імя:: Миша

Ну, не знают они антосевского языка. Так что? Не жить что-ли? Или жить как Антось? Нет лучше уж повеситься чем жить по-антосевски.
Беларусь не только для Антосей. Страна для всех кто здесь живёт.
Если это не нравится то выйди на Плошчу и помитингуй. И не хнычь в тихую за монитором как Антось.

Імя:: Верны

Міша гэты атвраціцельна называе нашу дзіржаўную мову антосеўскай а сваю гэтак не называе. Сказаў бы ён тое Нашаму Рукавадзіцелю тагда палучыў бы у табло. Толькі талірантнасьць і узважаная нацыянальная паліціка на прымеры зорак эстрады аб’ідзінёнай нацыі.
Такія мішы нам ў 43м хату спалілі.

Імя:: минчанка

На площадь можно пойти побалдеть если нечего делать .Посмотрите на лица молодежи 18-25 лет. Им нужен адреналин, их это заводит. Ну кто из нас не понимает, что сейчас трудно? Да так во всем мире живут те, кто получает зарплату или стипендию. Привлеч к себе внимание — пожалуйста. Но делайте, пожалуйста все это в рамках закона, как цивилизованные люди, раз мы относим
себя к европейцам.

Імя:: Верны

Дарагая саратніца! Вы як пугай па вадзе. Здаровыя сілы сябе еўрапецамі ня шчытаюць бо там жэняцца мучыны з мужчынамі а цірарыстаў і урагоў народа ні растрэльваюць як мы. Эці хлопаньні прыдумалі у маскве і варшаве каб аслабіць Наш экспартны патынціал. Ані ачывідна згаварылісь і ня далі візы Ярмошынай у банк.


Былы дырэктар фондавай біржы: рубель умацоўваюць «уручную»

Прастыя людзі адклікаюцца Рукавадзіцелю і нясуць паследняю валюту каб укрыпіць курс ацечыствіннага рубля. Между прочым нясуць рукамі а ні ў кабрыалетах прывозяць как некатарыя. Могуць і перастарацца і Рукавадзіцель ужэ папярэдзіў бізатветствіных рукавадзіцеляў што трэба спыніцца на 5000. Думаю скора і золата ўсё паздаюць што панакуплялі. Парадак неізбежны пры народнай ўласьці.


МВФ: інфляцыя да канца 2011-га можа скласьці 65,3%

Імя:: Ананім

лукашенко и его банда ограбили белорусский народ

Імя:: Верны

Вы гр. Ананім няправільна разумееце бо эці заявы МВФу сьвідзецільствуют пра нізкаю іспалніцільскаю дзісцыпліну іхных чыноўнікаў. Ані ілжыва пазбягаюць рукаводзтвавацца указаньнямі Нашава Рукавадзіцеля. Цем врэмінем у іх рыцэсія аб чым пішуць у газетах.


Беларусь можа правесьці адкрыты конкурс па продажы МАЗу

Правільны ход здзелалі савецкія партызаны і падпольшчыкі жывучы ў зямлянках пастроілі эты завод. А вам гаспада абы яго прадаць абы каму! Рукавадзіцель наверна хочэт аб’ідзіняцца з самым лучшым на сьвеце заводам как всігда. Яму перашкаджаюць Рускія і Свядомыя апяць. Эта відна із саабшчэнія.


Маккейн будзе гаварыць пра Беларусь у сэнаце ЗША

Этат пажылой старык пускай прыедзе да нас і з ачывіднасьцю паймёт сапраўдны расцвет дзімакраціі а не перагаворваецца з фігурантамі падазрыцільных праішэствіяў жылезам па сціклу каторыя памілаваў Рукавадзіцель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG