Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўдарогі ў біблейскай пустыні — 2


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Павал Севярынец, палітык і літаратар. Адзіны з нашых аўтараў, які піша свае тэксты на паперы, – адміністрацыя "хіміі", дзе ён адбывае пакараньне за Плошчу, забараняе яму мець кампутар.

Восень, думаю, будзе цяжкая. Рэжым мэтанакіравана падрывае ўсе больш-менш значныя палітычныя ды грамадзкія супольнасьці і суполкі, "зачышчае прастору" перад магчымымі пратэстамі. Сыстэму гвалту, страху і хлусьні можна перамагчы толькі свабодай. Праўдай і справядлівасьцю. "Упакорцеся Богу, усупраціўцеся д’яблу — і ўцячэ ад вас". (Пасланьне Якава, 4:7.) Значыць трэба шырока разбудоўваць структуры салідарнасьці і самакіраваньня, такія, як сеціўныя сустрэчы, "анёлы Акрэсьціна", "Вясна". Не вэртыкальныя, арыентаваныя на лідэраў (яны ня змогуць дамовіцца паміж сабой альбо іх прыбяруць), а прынцыпова гарызантальныя, гнуткія, самакіроўныя.

Новых людзей, новыя супольнасьці (пратэстныя, прафэсійныя, мясцовыя, царкоўныя і г.д.) варта знаёміць міжсобку, зьвязваць, каардынаваць паміж сабой, пабуджаць да ўзаемадапамогі — каб пратэст напаўняўся духам веры, еднасьці і любові. Гэтак жа малітвай, салідарнасьцю і самаарганізацыяй перамагалі камунізм ва ўмовах адсутнасьці выбараў і моцных рэпрэсіяў палякі і чэхі, літоўцы і латышы, вугорцы і славакі. У Віцебску, Гомелі, Гародні мы ініцыявалі малітвы за палітвязьняў на ўзор тых, што адбываюцца ля Чырвонага касьцёла — штодзённыя, штотыднёвыя, шматканфэсійныя. "Бо дзе двое ці трое зьбяруцца ў імя Божае — там і Госпад сярод іх". Верым, што гэтыя малітвы за Беларусь зрушаць духоўнае становішча зь мёртвай кропкі і ўзьяднаюць беларусаў дзеля салідарнасьці.

Арганізоўваем грамадзкія форумы на Магілёўшчыне, Берасьцейшчыне і Віцебшчыне — там, дзе сядзяць палітвязьні. Наладжваньне рэгіянальнай салідарнасьці — надзвычай важна, бо сыстэму ціску на палітвязьняў па загадзе зь Менску распрацоўваюць і кантралююць у абласных УДЗІНах, КДБ, пракуратурах, МУСах. Дапамагаць вязьням і сваякам, высьвятляць падрабязнасьці і ўрэшце глядзець у вочы непасрэдным выканаўцам — прасьцей мясцовым. 17 жніўня адбыўся магілёўскі форум, у верасьні плянуем брэсцкі і віцебскі.

Крызіс (а гэтае слова, дарэчы, па-грэцку значыць "суд") разрастаецца і ахоплівае ўсю краіну. Такі час: пара нарэшце асэнсаваць сябе народам, які перад Богам мусіць адкрыць сваё сэрца і ўзяць адказнасьць за свой уласны лёс.

Мы, беларусы, прайшлі ўжо палову біблейскай дарогі ў пустыні пасьля вызваленьня з савецкага рабства — 20 гадоў незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG