Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 жніўня 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МЕСЦАМІ КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ...


Удзень ад 19°С на паўночным захадзе да 27°С на паўднёвым усходзе.

СЁНЬНЯ Ў СЬВЕЦЕ:


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у Славеніі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае ў Мінэапалісе з прамоваю аб палітыцы ЗША адносна Аўганістану.

Міжнародны дзень зьніклых.

Дзень канстытуцыі Казахстану.

Дзень перамогі ў Турцыі (у гонар перамогі Турцыі над Грэцыяй у 1922 годзе).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1918 – Фані Каплан страляе ў Леніна. Гэты няўдалы замах паклаў пачатак “чырвонаму тэрору” ў бальшавіцкай Расеі.

1991 – Азэрбайджан абвясьціў незалежнасьць ад Савецкага Саюзу.

2009 – на авіяцыйным паказе ў Радаме ў Польшчы разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27. Загінулі два пілёты: яны пастанавілі не катапультавацца, а адвесьці самалёт на максымальна магчымую адлегласьць ад населенага пункту.

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 – ангельская пісьменьніца Мэры Шэлі, аўтарка раману “Франкенштэйн, або сучасны Прамэтэй”.

1860 – расейскі мастак Ісак Левітан.

1871 – брытанскі фізык Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1954 – магчыма, першы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Паводле яго, ён мог нарадзіцца і 31 жніўня.

1958 – Ганна Паліткоўская, расейская журналістка і праваабаронца.

1975 – беларуская велагоньніца Натальля Цылінская, 8-разовая чэмпіёнка сьвету.

У гэты дзень памерлі:

1929 – беларускі паэт Паўлюк Трус.

1940 – брытанскі фізык Джозэф Томпсан, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

2006 – эгіпецкі пісьменьнік Нагіб Махфуз, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

МІНУС 365:


У дзень нараджэньня Лукашэнка займаўся бульбай.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Розум у чалавека пазнаецца па яго адказах. Мудрасьць – па яго пытаньнях.

Нагіб Махфуз
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG