ЦЁПЛА...
...і без ападкаў. Тэмпэратура: 16-24.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:
Прэзыдэнцкія выбары ў Абхазіі.
Расея мяркуе запусьціць сатэліт «Глонас» з касмадрому Плясецк.
Турэцкі міністар замежных справаў Ахмет Давутоглу пачынае сямідзённую паездку па Балканах (Косава, Босьнія-Герцагавіна, Сэрбія).
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1920 – жанчыны ў ЗША атрымалі права голасу на выбарах. Пазьней гэты дзень быў абвешчаны Днём роўнасьці жанчын у ЗША.
1978 – выбар Яна Паўла І Папам рымскім.
1991 – пасьля спробы перавароту ў Маскве была прыпыненая дзейнасьць КПСС па ўсёй тэрыторыі СССР.
У гэты дзень нарадзіліся:
1740 – Жазэф-Мішэль Мангальф’е, старшы з братоў Мангальф’е, якія зьдзейсьнілі першы палёт паветраным шарам.
1880 – францускі паэт Гіём Апалінэр.
1910 – Маці Тэрэза, манашка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру.
1914 – аргентынскі пісьменьнік Хуліё Картасар.
У гэты дзень памерлі:
1945 – аўстрыйскі пісьменьнік Франц Вэрфэль.
1979 – фінскі пісьменьнік Міка Валтары.
1989 – амэрыканскі пісьменьнік Ірвінг Стоўн.
МІНУС 365:
Каму ў Беларусі плацяць 500 даляраў?
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Мы верым, што мастацтва мае рэлігійны характар, бо яно зьяўляецца адным з найвышэйшых памкненьняў чалавека. Няма такой рэчы, як паганскае мастацтва, а ёсьць толькі добрае і дрэннае мастацтва».
Ірвінг Стоўн