Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бактэрыі замятаюць сьляды



Беларусь пакуль не прымала рашэньня аб забароне ўвозу гародніны з краінаў ЭЗ, але можа ўвесьці яго на фоне прыпыненьня імпарту эўрапейскай гародніны ў
Расею.


"Мы ўважліва адсочваем сытуацыю. Афіцыйнай інфармацыі ад расейскіх калегаў аб забароне пакуль ня бачылі ", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.


мы папярэдзілі насельніцтва, турыстаў аб магчымай небясьпецы

Адказваючы на пытаньне, ці павінна ўводзіцца забарона, калі адна з краінаў Мытнага саюза "тройкі" прыняла падобнае рашэньне, прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заўважыў: "Такія дамоўленасьці ёсьць, але павінна быць афіцыйная інфармацыя ". Ён падкрэсьліў, што у Мытным саюзе дзяржавы-члены ажыцьцяўляюць ўзаемаабмен інфармацыяй аб санітарна-эпідэміялягічнай абстаноўцы.

У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя заўважылі, што ў бліжэйшых краінах-суседзях Беларусі - Польшчы, краінах Балтыі, Украіне - падобнай забароны ня ўводзілі. Больш таго, дадалі там, у ЭЗ, у Нямеччыне, ўжо не выключаюць, што крыніца бактэрыі не ў гародніне. У міністэрстве падкрэсьлілі, што "мы папярэдзілі насельніцтва, турыстаў аб магчымай небясьпецы".

2 чэрвеня Расейская санітарная служба ўвяла забарону на ўвоз у Расею сьвежай гародніны з ЭЗ да адмысловага распараджэньня. Прычынай забароны стала ўспышка вострай кішачнай інфэкцыі ў шэрагу эўрапейскіх краін, перш за ўсё ў
Нямеччыне.

Разьвіцьцё падзей вельмі нагадвае дэтэктыў, у якім сьледчыя органы выглядаюць бездапаможнымі ў пошуках сэрыйнага забойцы

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя падазрае, што эпідэмію кішачнай інфэкцыі ў Нямеччыне і іншых краінах выклікаў дагэтуль невядомы энтэрагемарагічны штам бактэрыі. Хвароба працягвае распаўсюджвацца. Яе ахвярамі ў Нямеччыне сталі ўжо 16 чалавек, 14 з якіх жанчыны.

Агульная колькасьць хворых у краіне вырасла 1 чэрвеня амаль на 500 чалавек і дасягнула 2 тысяч. Ёсьць нешматлікія выпадкі захворваньня і ў іншых краінах, часта ў людзей, якія нядаўна пабывалі ў Нямеччыне. Хвароба можа перадавацца і ад чалавека да чалавека, пра што кажуць выпадкі ў Гамбургу, калі людзі захворвалі і траплялі ў шпіталь цэлымі сем'ямі.

Разьвіцьцё падзей вельмі нагадвае дэтэктыў, у якім сьледчыя органы выглядаюць бездапаможнымі ў пошуках сэрыйнага забойцы. Кажа Райнхард Бургер, прэзыдэнт інстытута Робэрта Коха ў Бэрліне, агульнанямецкай галаўной арганізацыі, якая займаецца эпідэміямі:

мы па-ранейшаму лічым актуальнай і абгрунтаванай нашу рэкамэндацыю: адмовіцца ад ужываньня названых прадуктаў у сырым выглядзе

- Мы мала што ведаем. Мяркуецца, што крыніцы інфэкцыі - гэта агуркі, памідоры і лісьце салату. Але сказаць канкрэтна, адкуль і якімі шляхамі трапілі ў Нямеччыну менавіта тыя прадукты, ужываньне якіх прывяло да заражэньня людзей, мы пакуль ня можам, як ня можам сказаць нічога пра тое, ці патрапілі бактэрыі ў прадукты пры ўпакоўцы, ці, скажам, апрацоўцы.

Але, улічваючы цяжкасьць працяканьня захворваньня і вялікую колькасьць хворых, зьмешчаных у шпіталі, мы па-ранейшаму лічым актуальнай і абгрунтаванай нашу рэкамэндацыю: адмовіцца ад ужываньня названых прадуктаў у сырым выглядзе.

Звычайнымі "падазраванымі" у падобных выпадках зьяўляюцца сырое малако і сырое мяса. Калі і ў дадзеным выпадку вінаватыя яны, то наўрад ці мы высьветлім крыніцы заражэньня - заражаныя прадукты, хутчэй за ўсё, ужо зьедзены, - упэўнены Райнхард Бургер.

Пошук, аднак працягваецца. Доктар мэдыцыны з бэрлінскага інстытуту гігіены Клаўс-Дытэр настроены скардзіцца на недахоп пэрсаналу для апытаньняў хворых:

- Гэта бо і пытаньне часу: чым больш супрацоўнікаў, тым хутчэй можна было б выйсьці на сьлед, але калі гэтым займаюцца тры-чатыры супрацоўнікі, то ім спатрэбіцца вечнасьць, - мяркуе Клаўс-Дытэр Бургер.

Што ж рабіць, каб засьцерагчыся ад інфэкцыі? Пра гэта кажа прадстаўнік бэрлінскага інстытута па ацэнцы рызыкаў Юрген Тыр-Кундке:

Мыцьцё гародніны гарантыяй не зьяўляецца, магчыма, бактэрыі пры гэтым выдаляюцца з паверхні, але яны могуць быць і глыбей

- Рэкамэндацыя не ўжываць у ежу сырую гародніну, перш за ўсё, агуркі, памідоры і салат, застаецца ў сіле. Пакуль няма падстаў іх рэабілітаваць. Праведзеныя ў Гамбургу інстытутам Коха апытаньні паказваюць, што амаль усе апытаныя елі менавіта гэтыя прадукты.

Мыцьцё гародніны гарантыяй не зьяўляецца, магчыма, бактэрыі пры гэтым выдаляюцца з паверхні, але яны могуць быць і глыбей. Таму адзінай абаронай зьяўляецца тэрмічная апрацоўка прадуктаў хаця б на працягу дзьвюх хвілін пры 70 градусах. У гэтым выпадку ўсе бактэрыі гінуць, - кажа Юрген Тыр-Кундке.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG