Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе пакуль ня вызначылі крыніцу захворваньня


Спэцыялісты Эўразьвязу па харчовай бясьпецы пакуль не прыйшлі да пэўнай высновы аб крыніцы і маштабах распаўсюджваньня бактэрыі кішачнай палачкі, якая стала прычынай гібелі 16 чалавек.

Раней Нямеччына, дзе выкліканае бактэрыяй захворваньне паразіла каля тысячы чалавек, абвясьціла крыніцай заражэньня іспанскія агуркі, аднак пасьля прызнала, што далейшыя дасьледаваньні не пацьвердзілі гэтай высновы. Германскія ўлады заявілі, што бактэрыя распаўсюджвалася, хутчэй за ўсё, праз сьвежыя агуркі, памідоры або салат, аднак канкрэтныя крыніца да гэтага часу не вядомыя.
XS
SM
MD
LG