Рух "За Свабоду" і прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і рухаў абвясьцілі пра пачатак кампаніі "Страху няма".
Госьць “Начной Свабоды” – адзін з арганізатараў кампаніі Юрась Губарэвіч.
Соўсь: Якія мэты і задачы кампаніі?
Губарэвіч: Галоўная мэта кампаніі – разбурэньне атмасфэры страху, які навязваецца беларускаму грамадзтву пасьля падзеяў 19 сьнежня. Гэта штучная атмасфэра ствараецца дзеяньнямі беларускага рэжыму, а таксама сілавых органаў, якія пачалі беспрэцэдэнтную кампанію ціску на дэмакратычных актывістаў, якія бралі ўдзел у выбарчай кампаніі, а таксама бралі ўдзел у Плошчы. Таксама гэты ціск распаўсюджваецца на ўсё беларускае грамадзтва. Людзей прымушаюць сысьці з актыўнай грамадзкай і палітычнай дзейнасьці, сысьці на кухні і ня ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці Беларусі.
Соўсь: Сэнсацыйная заява Аляксея Міхалевіча пра катаваньні за кратамі, як вы мяркуеце ці зьявяцца новыя сьведчаньні пра катаваньні ў КДБ пасьля яе?
Губарэвіч: Гэта быў моцны крок з боку Алеся Міхалевіча. Ён не пабаяўся сказаць праўду пра тое, што адбываецца з палітзьняволенымі ў СІЗА КДБ. Ён распавёў тыя рэчы, якія не зьяўляюцца таямніцай сьледзтва, таму што нельга назваць таямніцай сьледзтва абсалютна супраць законныя дзеяньні – катаваньне, зьдзек з асобы. І ўжо сёньня зьяўляюцца сьведчаньні з боку іншых людзей. Для нашай кампаніі адным з накірункаў зьяўляецца дэманстрацыя таго, што чалавек здолеў перабароць страх перад сыстэмай і здолеў сказаць пра незаконныя дзеяньні, якія адбываюцца ў адносінах да яго. Заявы Алеся Міхалевіча фактычна былі стартам кампаніі "Страху няма", і мы лічым, што на такім асабістым прыкладзе можна перабароць атмасфэру страху, якая зараз пануе ў беларускім грамадзтве.
Соўсь: Чаму ня варта баяцца КДБ?
Губарэвіч: Таму што яны не ўсемагутныя. Тыя дзеяньні, якія яны зараз праводзяць, накіраваныя на тое. каб стварыць імідж арганізацыі, якая можа кантраляваць усё беларускае грамадзтва, усе працэсы. Што яна можа ўплываць на асобу ня толькі фізычна, але і маральна. Насамрэч гэта ня так. Мэта гэтай арганізацыі – сачыць за бясьпекай беларускай дзяржавы. але тыя функцыі, якія яна бярэ на сябе апошнім часам, гэта функцыі паліцэйскага назіральніка, яны не павінныя быць уласьцівымі гэтай структуры. Гэта па-за законныя дзеяньні і трэба з гэтым змагацца.
Соўсь: У свой час Юры Жывага ў рамане Барыса Пастэрнака вывеў філязофскую формулу паводле якой “сьмерці няма”. Паводле арганізатараў вашай кампаніі, як беларусам данесьці, што страху няма?
Губарэвіч: Гэта можа праяўляцца праз розныя формы. Вельмі важны асабісты прыклад, калі людзі, што зьведваюць найбольшы ціск, дэманструюць асабістую мужнасьць і паказваюць, што яны не зламаныя. Таксама натуральны разбуральнік страху – гумар. калі мы можам высьмейваць пэўныя сытуацыі, зьвязаныя з кампаніяй па нагнятаньні страху. Важна каб да гэтай кампаніі актыўна далучылася беларускае грамадзтва, каб людзі на ўласным прыкладзе, на ўласных гісторыях дэманстравалі тое. што яны могуць перабароць атмасфэру страху, якая сёньня навязваецца беларускаму грамадзтву.
Слухаць гутарку цалкам: