Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фронтавец патрабуе звольніць міліцыянтаў, якіх «пабілі» Гапонаў і Брэўс


Зьміцер Салаўёў
Зьміцер Салаўёў
Кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў патрабуе ад міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова зьвярнуць увагу на стан міліцыі. У заяве, якую актывіст сёньня адправіў міністру, сьцьвярджаецца, што супрацоўнікі атраду спэцыяльнага прызначэньня непрыдатныя да выкананьня ўскладзеных на іх функцыяў.

Нагодай для звароту да міліцэйскага кіраўніка сталіся сьведчаньні яго падначаленых на судзе над удзельнікамі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.

Салаўёў: «Першае, што патрабуецца ад міліцыі, — гэта захоўваць спакой грамадзян. Але калі два юнакі, абсалютна не падрыхтаваныя, звычайныя людзі, зьбіваюць пятнаццаць міліцыянтаў, то гэта сьведчыць пра поўную дэградацыю беларускай міліцыі. У міліцыю бяруць абы-каго. Я патрабую звольніць тых міліцыянтаў, бо яны ня здольныя выконваць свае функцыі. Я таксама патрабую правесьці поўную пераатэстацыю ўсіх супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў на адпаведнасьць патрабаваньням іх прафэсіі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG