Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі насьцярожвае суд над расейцамі ў Менску


Міністэрства замежных спраў Расеі насьцярожвае сытуацыя з судом над расейцамі ў Менску. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні расейскага МЗС.

Расейскі бок спадзяецца на справядлівы вэрдыкт суду ў Менску па справе абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках расейцаў.

«На жаль, аб пазытыўным разьвіцьці сытуацыі казаць не даводзіцца. Пасьля таго, як на папярэднім пасяджэньні абвінавачваньне супраць Брэўса і Гапонова рассыпалася літаральна на вачах, усе разьлічвалі, што будзе прынятае рашэньне аб спыненьні іх судовага перасьледу. Аднак атрымалася інакш, паколькі само абвінавачваньне засталося ранейшым, але да справы была прыцягнута вялікая група новых сьведак зь ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Такі разварот падзей ня можа не насьцярожваць», — перадае рэакцыю расейскага МЗС РИА Новости.

1 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску працягваўся працэс над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Пачалі іх судзіць 22 лютага. Пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы, калі прысутныя ў залі суду чакалі прызначэньня судовых спрэчак, прадстаўнік абвінавачаньня ўзяў перапынак да 1 сакавіка каб падрыхтавацца да вылучэньня новых абвінавачаньняў.

Назіральнікі за працэсам мяркуюць, што ў пракуратуры не хапіла доказаў, каб даказаць, што Брэўс і Гапонаў удзельнічалі ў масавых беспарадках, і таму было прынятае рашэньне пра перакваліфікацыю справы.

1 сакавіка ў судзе над Гапонавым і Брэўсам паседжаньне суду адклалі да 10 сакавіка. Брэўс і Гапонаў застаюцца пад вартай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG