Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кватэры Сьвятланы Міхальчанкі


Сьвятлана Міхальчанка
Сьвятлана Міхальчанка
У Сьветлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы сьвет» Сьвятланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ вядуць ператрус.

Міхальчанка: «Пачалося ўсе неяк па-дзіцячы. Спачатку прыйшоў міліцыянт і стаў пытацца пра нейкае дарожнае здарэньне. А 18-й гадзіне ў кватэру пазваніў іншы міліцыянт нібыта праверыць пашпартны рэжым, а ўжо за ім зьявіліся два кадэбісты. Паказалі пастанову на ператрус, падпісаную менскім пракурорам. Такія ветлівыя маладыя людзі, акуратныя — усе вуглы абшукалі».

Ператрус яшчэ ня скончыўся. Але ўжо зразумела, што чэкісты забіраюць у Сьвятланы Міхальчанкі, былога пэдагога, дырэктара школы, сыстэмны блёк і два дзясяткі DVD-дыскаў.

Сьвятлана Кандратаўна толькі два дні як выпісалася з шпіталю. З-за хворай нагі ёй цяжка хадзіць. Яна кажа, што 19 сьнежня была ў Менску, але не на плошчы Незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG