Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакатаў Някляева запрасілі ў турму КДБ


Адвакатаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Уладзімера Някляева ўпершыню з 29 сьнежня 2010 года запрасілі для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.

"Сьледчы выклікаў нас для правядзеньня пэўных сьледчых дзеяньняў. Мы з другім адвакатам ўжо знаходзімся ў бюро пропускаў КДБ", паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу адвакат У.Някляева Тамара Сідарэнка. Яна нагадала, што апошні раз яна сустракалася са сваім падабаронным 29 сьнежня 2010 году.

Пры гэтым яна адзначыла, што "калі ў СІЗА КДБ ёсьць праблемы з кабінэтамі для сустрэч адвакатаў з іх кліентамі ў будныя дні, мы гатовы сустракацца ў суботу ці ў нядзелю".

Т.Сідарэнка таксама паведаміла, што накіравала "чарговую скаргу ў Генпракуратуру Беларусі" ў сувязі з тым, што на працягу доўгага часу ня мела сустрэч са сваім падабаронным.

Уладзімер Некляеў знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ і зьяўляецца абвінавачваным па справе аб масавых беспарадках у Менску, яго абараняюць 2 адваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG