Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Пачобутам


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
У Менску ў Кастрычніцкім судзе ў гэты час разглядаецца справа гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Яго судзяць за ўдзел у акцыі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Іншай інфармацыі аб працэсе пакуль няма.

Пасьля ператрусу ўчора ўвечары ў яго кватэры ў Горадні журналіста “Gazety Wyborczej” А.Пачобута даставілі ў абласную ўправу КДБ, а затым — уначы — у Менск у Кастрычніцкае РУУС.

19 сьнежня журналіста затрымалі на плошчы ў Менску, ноч ён правёў ў аўтазаку, а пазьней яго выпусьцілі ў будынку суду. Андрэй сказаў тады, што яго вызвалілі дзякуючы рэдакцыі яго газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG