Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду пацьвердзіў, што прэзыдэнт Судану Амар Аль-Башыр валодае велізарным асабістым багацьцем ад продажу нафты і трымае свае грошы на замежных рахунках. Пра гэта паведамляе газэта International Herald Tribune.
Інфармацыя пра сакрэтныя рахункі Аль-Башыра ўпершыню зьявілася ў брытанскай газэце The Guardian, у чарговай публікацыі амэрыканскай дыпляматычнай карэспандэнцыі, пададзенай парталам WikiLeaks. У адной з тэлеграмаў амэрыканскі дыплямат у ААН спасылаецца на пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Луіса Марэна-Акампа, які ацэньвае сродкі на сакрэтных рахунках суданскага лідэра ў 9 мільярдаў даляраў.
Камэнтуючы гэтую публікацыю, спадар Марэна-Акампа пацьвердзіў, што сьледчыя яго офісу шукалі рахункі Аль-Башыра на працягу некалькіх гадоў у межах справы аб ваенных злачынствах, распачатай супраць прэзыдэнта Судана. Былі знойдзеныя доказы таго, што ён меў вялікую асабістую выгаду ад зьдзелак ад продажы нафты, паводле ацэнак памер ягонага багацьце – ад некалькі соцень мільёнаў даляраў да 9 мільярдаў.
Пракурор сказаў, што грошы разьмешчаныя ў розных банках за межамі Судана, “мы яшчэ не гатовыя зьвяртацца з просьбамі аб замарожваньні рахункаў” – сказаў ён.
На Амара Аль-Башыра выдадзеныя два міжнародныя ордэры на арышт: адзін па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах ў суданскай правінцы Дарфур, другі – па абвінавачваньні ў генацыдзе адносна некаторых плямёнаў у Дарфуры.
Дасьледаваньне патаемных рахункаў – частка дасьледаваньня гэтых злачынстваў, міжнародны суд можа прасіць аб замарожваньні гэтых грошай і выкарыстаць іх для кампэнсацыі пацярпелым.
Крыніца, блізкая да сьледчых Міжнароднага суда, паведаміла, што Аль –Башыр выкарыстоўваў грошы для кіраваньня палітычнымі групамі, аплаты баевікоў і асабістага ўзбагачэньня.
У дыпляматычным дакумэнце, апублікаваным The Guardian, амэрыканскі дыплямат адзначае, што пракурор Марэна-Акампа заяўляў, што зьвесткі пра незаконныя замежныя рахункі суданскага лідэра варта абнародаваць, каб грамадзкая думка Судана перастала бачыць у ім героя, а ўбачыла злодзея.
Інфармацыя пра сакрэтныя рахункі Аль-Башыра ўпершыню зьявілася ў брытанскай газэце The Guardian, у чарговай публікацыі амэрыканскай дыпляматычнай карэспандэнцыі, пададзенай парталам WikiLeaks. У адной з тэлеграмаў амэрыканскі дыплямат у ААН спасылаецца на пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Луіса Марэна-Акампа, які ацэньвае сродкі на сакрэтных рахунках суданскага лідэра ў 9 мільярдаў даляраў.
Крыніца, блізкая да сьледчых Міжнароднага суда, паведаміла, што Аль –Башыр выкарыстоўваў грошы для кіраваньня палітычнымі групамі, аплаты баевікоў і асабістага ўзбагачэньня