Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Судану падазраецца ў крадзяжы 9 мільярдаў даляраў


Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр падазраецца ў крадзяжы каля 9 мільярдаў даляраў з бюджэту краіны і пераводзе гэтай сумы на свае рахункі ў замежных банках. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах амэрыканскага дыпляматычнага ліставаньня, якія абнародаваў сайт WikiLeaks. У дэпэшы са спасылкай на галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суду паведамляецца, што большая частка грошай магла быць пераведзена на рахункі ў банках Лёндану.

Улады Судану абверглі абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG