Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачала працаваць місія МВФ


3 лістапада ў Менску пачала працу аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Экспэрты прабудуць у Беларусі да 16 лістапада.

У прадстаўніцтве МВФ у Менску паведамілі: гэта штогадовая місія, мэта якой — агляд эканамічнай палітыкі за папярэдні год і абмеркаваньне з уладамі палітыкі на будучы год і сярэднетэрміновую пэрспэктыву.

У прыватнасьці, бакі абмяркуюць пытаньні грашова-крэдытнай, падаткова-бюджэтнай палітыкі і палітыкі валютнага курсу.

У прадстаўніцтве МВФ адзначаюць, што пытаньне пра новую праграму крэдытаваньня ў рамках працы місіі абмяркоўваць не плянуецца.

У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд. даляраў.

З просьбай аб новым крэдыце ў рамках праграмы stand-by кіраўніцтва Беларусі да МВФ пакуль не зьвярталася, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG