Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 гады бяз Ганны Паліткоўскай



7 кастрычніка ў Маскве на Чыстых Прудах пройдзе мітынг памяці Ганны Паліткоўскай, забітай у гэты дзень у 2006 годзе ў пад'езьдзе ўласнага дому. Прайшлі 4 гады, але імёны выканаўцаў і заказчыкаў забойства журналісткі "Новай газеты" яшчэ не названыя.

6 кастрычніка сьледчы камітэт Расеі заявіў аб сваім намеры падоўжыць тэрмін расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце забойства Паліткоўскай да лютага 2011 году. У лютым 2009 году Маскоўскі акруговы вайсковы суд на падставе вэрдыкту калегіі прысяжных апраўдаў падазраваных ва ўчыненьні гэтага злачынства Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых і былога супрацоўніка МУС Сяргея Хаджыкурбанава. Пазьней Вярхоўны суд Расеі адмяніў апраўдальны прысуд і па скарзе пацярпелых вярнуў справу ў Генпракуратуру для дадатковага расьсьледаваньня.

Далей чытайце тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG