Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Паліткоўскай зноў у судзе


Ганна Паліткоўская, 2007 год
Ганна Паліткоўская, 2007 год

Вярхоўны суд Расеі задаволіў пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай.

У лютым 2009 г. прысяжныя апраўдалі братоў Джабраіла і Ібрагіма Махмудавых, а таксама былога міліцыянта Сяргея Хаджыкурбанава, якіх пракуратура абвінавачвала ў забойстве Паліткоўскай.

Адвакат сям’і Паліткоўскіх Ганна Стаўніцкая сказала нашаму радыё, што яна спадзявалася на такое рашэньне. Але Стаўніцкая дадала, што яна ня верыць, што гэтае рашэньне нешта зьменіць ва ўсёй справе:

"Зь гледзішча таго, ці ёсьць сэнс у гэтым рашэньні, мне здаецца, што не было зусім ніякага сэнсу адмяняць гэты прысуд, таму што пры наяўнасьці тых доказаў, якія былі прадстаўленыя ў судзе, немагчыма было даказаць віну тых асобаў, якія знаходзіліся на лаве падсудных".

Стаўніцкая лічыць, што справу, перад тым, як яна зноў вернецца ў суд, павінна дадаткова дасьледаваць пракуратура.

Ганна Паліткоўская, палітычная аглядальніца “Новой газеты”, была забітая 7 кастрычніка 2006 году ў пад’езьдзе свайго дому ў Маскве. Многія расейскія журналісты, палітыкі, праваабаронцы зьвязвалі забойства Ганны Паліткоўскай зь ейнай прафэсійнай дзейнасьцю. Перад сваёй сьмерцю Паліткоўская займалася журналісцкімі расьсьледаваньнямі гучных справаў у Чачэніі.

У лютым, калі Маскоўскі акруговы вайсковы суд вынес апраўдальны прысуд, адвакат падсудных, Марад Мусаеў, сказаў нашаму радыё:

“У сьледзтва было прыблізнае кола асоб, асабліва тых, якія маглі сачыць за Ганнай Паліткоўскай, гэта былі супрацоўнікі апэратыўна-вышуковых упраўленьняў шэрагу спэцслужбаў, праваахоўчых і спэцыяльных... А потым пракуратуры спатрэбілася даць справаздачу перад грамадзтвам, заявіўшы пра раскрыцьцё забойства Ганны Паліткоўскай, і ў выніку на лаве падсудных апынуліся ахвярныя казлы”.

Цяпер справу зноў мае разглядаць Маскоўскі акруговы вайсковы суд, але старшыняваць будзе іншы судзьдзя і іншы мае быць склад прысяжных, чым першым разам.

Сяргей Хаджыкурбанаў

Ібрагім Махмудаў

Джабраіл Махмудаў

Мурад Мусаеў, адвакат падсудных

Ганна Ставіцкая, адвакат сям'і Паліткоўскіх

Вера і Ільля -- дачка і сын Паліткоўскай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG