Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ВОБЛАЧНА...


...але без ападкаў. Тэмпэратура: 7-15 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менск прыбывае парлямэнцкая дэлегацыя Даніі на чале са старшынём камітэту па зьнешняй палітыцы Эвай К'ер Хансэн.

У Берасьці прэзэнтацыя праграмы "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" кандыдата ў прэзыдэнты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука.

У паб-клюбе "Графіці" ў Менску Berserk Live — канцэрт маладых гуртоў.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Ізраільскі міністар абароны Эгуд Барак зь візытам у Расеі.

Форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расеі і Казахстану ў Уст-Каменагорску ў Казахстане, у якім возьмуць удзел прэзыдэнты абедзьвюх краін, Дзьмітрый Мядзьведзеў і Нурсултан Назарбаеў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1933 адбываецца абмен на савецка-польскай мяжы: Францішак Аляхновіч вяртаецца з савецкай вязьніцы ў Заходнюю Беларусь, а палякі перадаюць саветам Браніслава Тарашкевіча.

У 1943 нарадзіўся Роджэр Уотэрз, адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы лідэр рок-гурту "Пінк Флойд", басіст, вакаліст, кампазытар і аўтар тэкстаў песьняў.

У 1991 году Дзяржсавет СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызнае незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі. Таксама ў гэты дзень Чачэнская рэспубліка Ічкэрыя абвяшчае сябе незалежнай.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень працы ў ЗША.

Дзень аб’яднаньня Баўгарыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ахвотных трапіць на бардаўскі фэст міліцыя вывозіла з Воршы на аўтазаку".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Тваё жыцьцё ўвесь час з табою,
яно ня больш, чым згледзіш вокам і кранеш рукою
".

Роджэр Уотэрз, з песьні "Дыханьне" з альбому "Цёмны бок Месяца" (1973).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG