Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...увесь дзень. Тэмпэратура: 10-16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцё выставы жывапісу Ігара Цішына ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, пачатак а 17.00.

Прэзэнтацыя другога нумару часопіса "Верасень". Менск, вул. Румянцава, 13, пачатак а 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наведвае Нямеччыну.

Вярхоўная Рада Ўкраіны зьбіраецца ў Кіеве на надзвычайную сэсію.

Кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі наведвае Італію.

У Вене на стадыёне імя Эрнста Хапэля выступае ірляндзкі рок-гурт "U2".

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1871 нарадзіўся брытанскі фізык і хімік Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 (пам. 1937).

У 1929 памёр беларускі паэт Паўлюк Трус (нар. 1904).

У 1940 памёр брытанскі фізык Джозэф Томпсан, адкрывальнік электрону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 (нар. 1856).

У 1954 нарадзіўся Аляксандар Лукашэнка.

У 1975 нарадзілася беларуская велагоншчыца Натальля Цылінская, 8-разовая чэмпіёнка сьвету.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень зьніклых асобаў.

Дзень Канстытуцыі Казахстану.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Катастрофа беларускага самалёта ў Польшчы – дзьве вэрсіі прычыны".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"У нас няма грошай, таму нам трэба думаць".

"У навуцы ёсьць толькі фізыка; усё астатняе — гэта зьбіраньне паштовых марак".

Эрнэст Рэзэрфорд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG