Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень - дождж, тэмпэратура +9-11 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведае дэлегацыя Каралеўскай акадэміі эканомікі і фінансаў Гішпаніі з прэзыдэнтам Хаіма Хілом Алуха.

Працягнецца візыт у Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі, якую ўзначальвае начальнік штаба галоўнага ўпраўленьня памежнага кантролю КНР Ван Чжэнпін.

Урачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы.

Буда-Кашалёва (Гомельская вобласьць) Урачыстая цырымонія перадачы мэдычнага абсталяваньня ў рамках рэалізацыі праграмы грантовой дапамогі ўрада Японіі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньягу і палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас сустрэнуцца ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Новы камандуючы сіламі НАТА ў Косаве заступіць на пасаду.

У Венецыі (Італія) пачнецца Міжнародны кінафэставаль.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведае Брусэль.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1870: Франка-пруская вайна: Разгром францускага войска пад Сэданам, імпэратар Напалеон ІІІ узяты ў палон.

1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля».
1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася Другая сусьветнай вайны.

1983: Савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі "Боінг".

1996: Спынена вяшчаньне "Радыё 101,2" — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі.

2004: Захоп закладнікаў у Бэслане (Расія).

Нарадзіліся

1913: Масей Сяднёў, беларускі пісьменьнік (пам. 2002).

Памёрлі:

1715: Людовік XIV (нар. 1638 г.), кароль Францыі (1643-1715).

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Армэнія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расея, Туркмэністан, Украіна – Дзень ведаў

Лібія – Дзень рэвалюцыі

Славаччына – Дзень Канстытуцыі

Узбэкістан – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


Сустрэча на Вэстэрплятэ: угодкі ў цені Пуціна


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Дзяржава – гэта я.

Людовік XIV, кароль Францыі
XS
SM
MD
LG