Каб не спадзявацца выключна на заявы ўдзельнікаў экспэрымэнту, мэдыкі выкарыстоўвалі спэцыяльнае абсталяваньне. Высьветлілася, што ў двух чалавек палепшылася якасьць слыху, а ў трох чалавек — зрок. Дасьледчыкі прыводзяць прыклады ўзьдзеяньня малітваў. Так, у адной пажылой жанчыны з Мазамбіку, якая не магла разгледзець руку чалавека на адлегласьці аднаго фута, зрок істотна палепшыўся пасьля таго, як на вочы ёй паклаў руку чалавек, які маліўся за яе. Падобныя вынікі назіраліся і падчас экспэрымэнтаў у Бразыліі.
Дасьледаваньні навукоўцаў з Індыяны выклікалі шырокі розгалас.
Шмат хто, у тым ліку экспэрты Нацыянальнага сьвецкага таварыства зь Вялікабрытаніі, паставіўся да працы прафэсара Кэнды Браўн і яе калегаў даволі скептычна. Як заявіў прэзыдэнт таварыства Тэры Сандэрсан, "гэта вельмі падазронае дасьледаваньне, якое грунтуецца на няясных выніках, атрыманых там, дзе пераправерыць іх немагчыма. Існуе абсалютна
Для апісаньня узьдзеяньня рэлігійнай практыкі ва ўсім аб’ёме, недастаткова ні мовы, ні навуковага асэнсаваньня.
Сандэрсан нагадаў таксама, што дагэтуль было праведзена мноства карэктных дасьледаваньняў, якія мелі на мэце вывучэньне гаючай сілы малітвы. І ўсе яны паказвалі, што малітва тут неэфэктыўная, а ў адным выпадку нават контрапрадуктыўная.
Японскія дасьледчыкі: малітвы здольныя зрабіць са звычайнай вады гаючую
Разгадку ўзьдзеяньня трансавых, вэрбальных канструкцый на сьвядомасьць спрабавалі даць многія заходнія сьвяцілы-псыхолягі, такія, як Гроф, Маслоў, Роджэрс і іншыя. Многія, аднак, у выніку прыходзілі да высновы, што для апісаньня узьдзеяньня рэлігійнай практыкі ва ўсім аб’ёме, недастаткова ні мовы, ні навуковага асэнсаваньня.
Тым часам група японскіх навукоўцаў на чале зь вядомым дасьледчыкам структуры вады і вэрбальнага ўплыву на яе Эмота Масару знайшлі свае доказы моцы малітвы. Як вынікае з праведзеных імі экспэрымэнтаў, малітвы — нават проста словы "любоў", "надзея", "душа" і падобныя, вымаўленыя няважна на якой мове, істотна ачышчаюць ваду.
Падобна свайму эўрапейскаму папярэдніку, швайцарскаму фізіёлягу 19 стагодзьдзя Э. Дзюбуа-Раймону, які называў жыцьцё "адушаўлёнай вадой", японцы таксама ўважаюць Н2О за штосьці большае, чым проста фізычная субстанцыя. Гэтае паняцьце зьвязанае для іх з самой з ідэяй жыцьця. Тым больш калі згадаць, што чалавечае цела на дзьве траціны складаецца якраз з вады.
Экспэрымэнт японцаў выглядаў проста. На адным слоіку са звычайнай вадой з-пад крану яны напісалі "любоў", а на другім, з такой жа вадой, — "нянавісьць". Над адной пасудзінай чыталіся малітвы. Над другой гаварыліся агрэсіўныя, брыдкія словы. Празь некаторы час абодва слоікі паставілі ў маразільнік. У першым утварыліся прыгожыя гарманічныя крышталі. У другім — крышталі няправільнай формы. Вось жа, вада ў абодвух слоіках мела розную структуру. Паводле свайго хімічнага складу тая, што з прыгожымі крышталямі, нагадвала ваду з так званых сьвятых крыніцаў. Вада ж з другога слоіка, "зараджаная" брыдкімі словамі, неўзабаве зацьвіла.
Экстрапалюючы гэтыя экспэрымэнты на "ваду ў чалавеку", навукоўцы прышлі да высновы: правільна складзеная малітва станоўча ўзьдзейнічае на людзей. І наадварот, лаянка, брыдкаслоўе і зло нясуць энэргетычную заразу. Характэрна, што не настолькі важныя самі словы, якія могуць быць на любой мове, колькі інтанацыя, тое псыхаэмацыйнае стаўленьне, зь якім яны прамаўляюцца.
У свой час ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, францускі хірург, біёляг і патафізіёляг Аляксіс Карэль сьцьвярджаў, што "малітва —
Малітва — самая моцная форма энэргіі, якая выпраменьваецца чалавекам.
Псыхалінгвісты: Усё залежыць ад набору, месцазнаходжаньня пэўных гукаў, саміх гукаў, літараў
Калі вывучаць прыроду словаў, то атрымліваецца, што ня толькі малітвы, але і любыя іншыя словы ўтрымліваюць у сабе станоўчую або адмоўную інфармацыю. Усё залежыць ад набору, месцазнаходжаньня пэўных гукаў, саміх гукаў, літараў.
Як кажа аўтарытэтны ў эўрапейскіх колах псыхалінгвіст зь Пермскага ўнівэрсытэту ў Расеі Ірына Чарапанава, якая сабрала і прааналізавала вялікую колькасьць славянскіх паганскіх замоваў і нагавораў, "на чалавека можна ўзьдзейнічаць словам, не зьвяртаючыся да яго сэнсу, — праз гук, рытм і форму". Прафэсар Чарапанава адзначае, што ў знахарскіх лячэбных і жыватворных замовах, якія чымсьці нагадваюць хрысьціянскія малітвы, пераважаюць так званыя "высокія", "добрыя" "гукалітары" І, Ю, О, а ў нагаворах, праклёнах шмат непрыемных слыху "дрэнных" зычных, шыпячых і сьвісьцячых, "гукалітараў" — Ж, Ш, Щ, С. Спалучэньне гэтых гукаў мае выразна падабраныя формулы, іх энэргетыка і вібрацыі руйнуюць усё жывое, уключна з ланцужкамі ДНК, генамі, храмасомамі.
Параўноўваючы хрысьціянскія малітвы з індуісцкімі і будысцкімі мантрамі, Ірына Чарапанава мяркуе, што "мантры як спалучэньне гукаў зьяўляюцца тыпам так званага жорсткага кадаваньня, бо яны дзейнічаюць жорстка і адназначна, мяняючы чалавека знутры. А вось малітвы належаць да кадаваньня мяккага, яны абвалокваюць чалавека паступова". Пры гэтым Чарапанава падкрэсьлівае, што яна "не зьбіраецца ацэньваць узьдзеяньне тэкстаў як "добрых" або "дрэнных", а толькі высьвятляе, наколькі моцна яны ўплываюць на чалавека".