Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На беларускай мове рэклямы вельмі мала — хацелася б, каб было больш"


"Як вы лічыце, на якую рэкляму спажывец зьвяртае больш увагі — рускамоўную ці беларускамоўную?" На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.


Спадарыня: "Як паглядзець нашае тэлебачаньне, то рэкляма ў асноўным ідзе на рускай мове. На беларускую зьвяртаеш увагу, бо чуецца свая мова — і гэта прыцягвае ўвагу".

Спадар: "Залежыць ад таго, як пабудавана рэкляма, які яе зьмест. Калі рэкляма цікавая, незвычайная, тады й зьвяртаю ўвагу".

Спадарыня: "Рэкляма больш падабаецца на беларускай мове, і ўвагу больш зьвяртаеш на беларускую".

Спадар: "Калі рэкляма прыгожая, яркая, калі ў ёй ёсьць сэнс, тады няважна, якая мова. Падабаецца і тая, і другая".

Спадарыня: "Рэкляму? Толькі па-беларуску! Люблю беларускую мову. Зараз на тэлебачаньні ёсьць перадача "Вучымся гаварыць па-беларуску". Дык я так рада, што зьявілася такая перадача".

Спадар: "Я рэклямам ня веру й не гляджу іх — імкнуся пазьбягаць. Калі мне штосьці патрэбна, я набуду, пагляджу. Калі гэта мяне задавальняе, буду купляць".

Спадарыня: "Беларускамоўную! Беларуская мова — гэта ўсё ж такі нашая родная мова. Чуеш яе досыць рэдка, таму на яе й зьвяртаеш больш увагі. І яна больш лагодна гучыць, чымсьці расейская".

Спадарыня: "Па-расейску лепей. Гэта асноўная штодзённая мова".

Спадар: "Усё адно па-расейску больш, бо размаўляем па-расейску".

Спадарыня: "У нас у побыце больш расейская мова ўжываецца, таму лепей па-расейску. Але рэкляму будзем і па-беларуску чытаць. Мы ж мову ведаем, умеем чытаць, разумеем".

Спадар: "Па-расейску. Некаторыя беларускія словы незразумелыя".

Спадарыня: "Гледзячы якая рэкляма й якое яна на нас зрабіла ўражаньне. І як яе падаюць. Па сутнасьці няважна, яна на беларускай мова альбо на расейскай".

Спадарыня: "На беларускай мове! Але яе вельмі мала, а хацелася б, каб было больш. Беларускую мову вельмі люблю".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG