Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Часьцей за ўсё існуе прэзумпцыя расейскай мовы навучаньня"


23 красавіка ў Магілёве адбылася сустрэча ініцыятыўнай групы бацькоў, якія хацелі б аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўны кляс, з чыноўнікамі гарадзкога аддзелу адукацыі. У выніку дасягнута дамоўленасьць стварыць такі кляс у прэстыжнай трэцяй гарадзкой гімназіі, калі знойдзецца дастаткова ахвочых. Госьць начнога эфіру – адзін з членаў ініцыятыўнай групы, філёзаф і літаратар Аляксей Бацюкоў. Добры дзень, Аляксей.



СЛУХАЦЬ:


Абламейка: Нагадайце, калі ласка, яшчэ раз для нашых слухачоў вынікі сустрэчы і ці задаволены вы імі?

Бацюкоў: Мы б хацелі крыху большай актыўнасьці з боку чынавенскіх структураў у самой ідэі рэалізацыі беларускамоўнай адукацыі. Бо часьцей за ўсё ўпіраецца ў тое, што няма ініцыятывы бацькоў. Мы паспрабавалі давесьці ідэю, што трэба прыходзіць да кожнага бацькі, даводзіць да яго, што ў яго ёсьць выбар. Галоўнае, што мы акцэнтавалі, гэта тое, што калі кожны бацька прыходзіць, прыносіць заяву з просьбай прыняць яго дзіця ў першую клясу, ён мусіць стаяць перад выбарам, на якой мове яму навучацца. З пункту гледжаньня нашых чыноўнікаў, такі выбар у яго ёсьць, хоць на самой справе мы ведаем, што гэта ўмоўнасьць. Часьцей за ўсё існуе прэзумпцыя расейскай мовы навучаньня, ёсьць расейскамоўныя клясы. Калі чалавек піша заяву, яго дзіця аўтаматычна патрапляе ў расейскамоўную клясу.

Мы прапанавалі даваць бацькам выбар. На гэты конт, у прынцыпе, згода абсалютная. У тым сэнсе, што першаклясьнікі будуць атрымліваць гэта. Другое, на што мы папрасілі зьвярнуць увагу, каб праводзіўся маніторынг таго, колькі бацькоў жадаюць мець сваіх дзяцей у гэтых клясах. Такога сацыялягічнага дасьледаваньня ў прынцыпе не праводзілася і не праводзіцца зараз. Няма такой ініцыятывы. Згода атрыманая – будзе праводзіцца маніторынг на базе адной з гімназій Магілёву. Трэцяе – ствараецца творчая група пры аддзеле адукацыі гарвыканкаму з удзелам бацькоў тых дзяцей, якія пойдуць у беларускую школу. І, адпаведна, з удзелам працаўнікоў адміністрацыі.

Абламейка: Колькі трэба ахвочых, каб беларускі кляс у гімназіі быў адкрыты?

Бацюкоў: Мы цудоўна ведаем, што дастаткова і аднаго ахвочага, і трох, але пажадана, каб гэта было чалавек 14. Тады гэта будзе эфэктыўна. Падкрэсьлю, што гэта ня тое, у чым зацікаўленая адміністрацыя, гэта тое, у чым зацікаўленыя мы, бацькі. Таму што мы маем нэгатыўны вопыт садка. калі 3-4 дзіця – гэта ня тая сацыяльная група, якая можа быць спрыяльная для разьвіцьця нашых дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG