Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 24-25 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



НАДВОР’Е...


...для красавіка халаднаватае – +6 — +8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


24 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі – выстава іконаў «Сьвятыя заступнікі ў праваслаўным іканапісе XVI-XIXст.» з калекцыі Яраслаўскага мастацкага музэю і Нацыянальнага мастацкага музэю, прысьвечаная 75-годзьдзю з дня нараджэньня Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта..

25 красавіка ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) ў Менску – прэзэнтацыя новай кнігі вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна "Халодная памяць вады".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


24 красавіка – вясновы саміт МВФ і Ўсясьветнага банку, Вашынгтон, ЗША.
25 красавіка – Кангрэс галоўных рэдактараў эўрапейскіх газэтаў, Вена, Аўстрыя.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1562 – нарадзіўся Ўільям Шэксьпір, ангельскі драматург.

24 красавіка 1944 г. – нарадзіўся Зянон Пазьняк, першаадкрывальнік Курапатаў, заснавальнік (1988) Беларускага Народнага Фронту.

25 красавіка 1945 – сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў.

2000 год – футбольная зборная Андоры перамагла зборную Беларусі (2:0)

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


25 красавіка Сусьветны дзень ДНК

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Пікет супраць АЭС скончыўся ў пастарунку".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


“Народ, які ня мае дзяржавы і незалежнасьці, – ня мае магчымасьці свабодна распараджацца сваёй дзейнасьцю і разьвіваць свае інтарэсы. Яго дзейнасьць, у лепшым выпадку, накіраваная тады на выжываньне і на змаганьне за існаваньне, у горшым – на прыстасаваньне. Вынік можа быць дваякім: альбо народ вытрывае і, скарыстаўшы магчымасьць, створыць дзяржаву і даможацца незалежнасьці, альбо зьнікне з кнігі жыцьця”.
Зянон Пазьняк, “Змаганьне за Незалежнасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG