І АПАДКІ...
...і не сказаць, каб цёпла: +4 — +11 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Нацыянальным гістарычным музэі (Менск, К.Маркса, 12) – выстава “Ваенна-гістарычная мініятура”.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Ватыкане адзначаюць пяцігодзьдзе абраньне папы рымскага Бэнэдыкта XVI.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1519 г. памёр Войцэх Радзівіл, рэлігійны дзеяч ВКЛ (нар. 1476).
1881 г.нарадзіўся беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі, першы прэзыдэнт АН Беларусі (скончыў жыцьцё самагубствам у 1931-м, пасьля выклікаў на допыты ў АДПУ).
1882 г. годзе памёр Чарлз Дарвін, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі паходжаньня жывёлаў і расьлінаў.
1970 г. – на Волскім аўтазаводзе сабраны першы аўтамабіль ВАЗ-2101, больш вядомы як «Жыгулі».
1995 г.– тэракт у Аклахома-Сіці (ЗША), у выніку якога загінулі 168 чалавек.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень ровару.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: Зь Вялікадня калісьці пачынаўся новы год.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Ніколі не сябруй з чалавекам, якога не паважаеш”. (Чарлз Дарвін).