Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





УДЗЕНЬ...


...задажджыць, але будзе цёпла. Тэмпэратура: +8 — +16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь у Менску адкрыецца выстава "Паэт рэпартажу. Рышард Капусьцінскі", прысьвечаная польскаму пісьменьніку і журналісту Рышарду Капусьцінскаму. Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску. Пачатак а 17.00.

У Маладэчне адбудзецца канцэрт бардаў Лявона Тышкевіча і Тацяны Беланогай. Арганізатар: Цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі "Маладзік". Месца: Маладэчна, Машэрава, 3. Пачатак а 19.00.

Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў Магілёўскай акадэміі музыкі: Магілёў, вул. Інтэрнацыянальная, 30. Пачатак а 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбывае зь візытам у Бразылію.

У Пхэньяне сьвяткуюць дзень народзінаў Кім Ір Сэна (1912-1994), заснавальніка і доўгагадовага кіраўніка Карэйскай Народнай Рэспублікі (1948-1994).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1452 нарадзіўся італьянскі гуманіст, мастак і навуковец Леанарда да Вінчы.

У 1855 Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над сваёй паэмай "Тарас на Парнасе", якая пасьля доўгі час лічылася ананімнай. Толькі зусім нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы. Цяпер ужо і ў школьных праграмах яна вывучаецца як твор Канстанціна Вераніцына.

У 1900 памёр Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры (нар. 1840).

У 1980 памёр францускі філёзаф і пісьменьнік Жан-Поль Сартр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (нар. 1905).

У 1990 памерла швэдзкая і амэрыканская акторка Грэта Гарба (нар. 1905).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Арцём Дубскі: Мяне выгналі зь сьледчага ізалятару".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Усё ўжо разгадана, за выняткам таго, як жыць" — Жан-Поль Сартр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG