Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраную прастору над Беларусьсю адкрылі для палётаў


З 9-й гадзіны ў нядзелю паветраная прастора над Беларусьсю цалкам адкрытая для палётаў – пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў Аляксандар Акуленка, намесьнік начальніка аддзелу аэрапортаў наземных сродкаў і аэранавігацыі Дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.

Паводле Акуленкі, неба над Беларусьсю ачысьціліся ў сувязі зь зьменаю на поўнач кірунку патокаў паветраных масаў. З гэтай прычыны новыя выкіды попелу з ісьляндзкага вулькану Эяф’ялаекюль пакуль што не закранулі Беларусі.

Тым ня менш палёты па-ранейшаму не ажыцьцяўляюцца ў тыя краіны, лётнішчы ў якіх зачыненыя праз воблака вульканічнага пылу. Гэта краіны Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама Скандынавіі.

Напярэдадні фотарэпартэр Свабоды наведаў аэрапорт "Мінск-2"

Часовыя праблемы з вылетам

Рэдкае відовішча для менскага аэрапорта - скапленьне пасажыраў

"Я ня ведаю, калі атрымаецца вылеціць"

У чаканьні








Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG