Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары-граблі


Такім чынам, я зноў балятуюся ў маім Сухараве. Я ўсьведамляю ўсе рызыкі быць кандыдатам і праводзіць кампанію ва ўмовах адсутнасьці рэальнага падліку галасоў. Але я іду на “выбары”, каб у выбарцаў існавала сапраўды якасная альтэрнатыва. Няхай сёньня мой выбарца ня ў стане адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасьць выбару, гэта значыць — магчымасьць мысьліць, ацэньваць, параўноўваць і выбіраць.

Я ўдзельнічаю ў кампаніі, нават ведаючы, што ў пэўным сэнсе мая кандыдатура “выкарыстоўваецца” ўладамі для легітымацыі выбараў — маўляў, бачыце, нават “апазыцыя” ў нас бярэ ўдзел. Але я ўсьведамляю і свае “выгады”. Карацей, выкарыстаю такое параўнаньне: выбары ў Беларусі — гэта граблі. Але непрагматычны чалавек, ведаючы, што, наступіўшы на граблі, можна атрымаць па ілбе, іх проста абыходзіць. У той жа час руплівы гаспадар карыстаецца розным рыштункам, каб трымаць у парадку гаспадарку. Для мяне граблі-выбары — неабходны, але недастатковы палітычны інструмэнт, каб прыбраць аўтарытарнае сьмецьце ў нашым агульным доме, Беларусі.



Вось выгады ад удзелу ў выбарчай кампаніі сёньня:

1) трымаць “руку на пульсе” грамадзкіх настрояў, вывучаць і аналізаваць сытуацыю (анкетаваньне, размовы) і напрацоўваць давер у выбарцаў ад кампаніі да кампаніі. Паколькі за адну кампанію стаць супэрвядомым і замацавацца ў сьвядомасьці ў якасьці адзінай альтэрнатывы не выпадае, менавіта рэгулярныя якасныя кампаніі ў адной акрузе (а ня кожны раз у новай!) ствараюць падмурак і замацоўваюць пазыцыі для далейшай дзейнасьці і для наладжваньня іншых каналаў камунікацыі з выбарцамі па-за межамі выбарчых (дазволеных) кампаніяў.

2) пашыраць кола прыхільнікаў нават сярод тых, хто зусім апалітычны ці ня вызначыўся. Тыя, хто “супраць усіх” альбо ня ходзяць на выбары, узятыя агулам, — гэта і ёсьць сапраўдная “бальшыня” беларускіх выбарцаў. Тут важна стварэньне палітычнай (а не дэпалітызаванай) камунікацыі і контр-ідэалягічнага інфармаваньня ў маёй акрузе. Просты прыклад: цягам 6 гадзінаў у нядзелю 14 сакавіка на пікеце па зборы подпісаў за маё вылучэньне ў самым наведвальным месцы Сухарава на стэндзе быў разьмешчаны партрэт сябра маёй ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Зараз, калі па Менску ў сярэднім па 5 кандыдатаў на акругу, нашу адсутнасьць ніхто і не заўважыць. А мы ёсьць! Больш за тое, мы хочам, каб нас зразумела і падтрымала бальшыня грамадзтва!



4) дзейнічаць асымэтрычна — гэта значыць праз удзел у кампаніі і агучваньне найбольш сур'ёзных праблемаў так ці інакш прыцягваць увагу грамадзтва, мэдыяў (незалежных і афіцыйных) і ўладаў да сытуацыі ў маёй акрузе. Улады, прынамсі, пачнуць заўважаць праблемы дадзенай акругі. Яны, вядома, не прызнаюць “першакрыніцу”, але ж галоўнае ў дадзеным выпадку — гэта вынік. Так было з паліклінікай у Сухараве, якую адчынілі ў 2009 годзе. Дарэчы, у гэтай выбарчай кампаніі я атрымаў ускоснае прызнаньне маёй дзейнасьці: праўладны дэпутат, які дагэтуль двойчы прызначаўся на дэпутацтва ў Сухараве, “перабег” на іншую акругу.

5) даваць выбарцам доказы, што сапраўдных выбараў у нас няма, таму давер да кандыдата — гэта толькі частка падтрымкі, хоць і важная. “Змагацца” трэба таксама за ўмовы выбараў ці хаця б усьведамляць, якія ў нас рэальныя ўмовы. Таму, зьбіраючы подпісы за мяне, мы адначасова паказваем здымкі з выбарчых участкаў і тлумачым, што незалежныя назіральнікі ня маюць магчымасьці адсочваць, якія “цуды” адбываюцца над скрынкамі для галасаваньня.




6) павялічваць кола актыўных прыхільнікаў і “трэніраваць” чальцоў каманды, перадаючы ім каштоўны досьвед палітычнае працы. Я перакананы, што палітык, які ідзе на выбары (мясцовыя, парлямэнцкія, прэзыдэнцкія) , сам не павінен цурацца гэтае рэальнае працы і гэтым падаць прыклад сваёй камандзе: сам зьбіраць подпісы, сам хадзіць ад “дзьвярэй да дзьвярэй” сваіх выбарцаў, сам стаяць у пікетах.

Такім чынам, я займаюся грамадзкай справай, бо рабіць інакш не дазваляе сумленьне. Гэта й ёсьць сапраўдны сэнс слова “палітыка”: не барацьба за ўладу, а фармаваньне й рэалізацыя прапановаў, якія датычацца штодзённага жыцьця людзей.

А выбарчая кампанія — адзін з важных інструмэнтаў.

Алесь Лагвінец


Непапраўны аптыміст, які любіць дапамагаць добрым людзям і цешыцца, калі гэта атрымліваецца.

1. Навошта я пішу блог

Блог завёў у студзені 2007 году, каб адрэагаваць на ўражаньні pingvin-ass адносна маёй улёткі.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Шчырасьць, асабістасьць ды эмацыйнасьць.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Брыдкаслоўе, хамства ды непавагу да суразмоўцы.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Блогі трох вельмі цікавых мне асобаў з майго Сухарава:

дзёньнік грымзы Непасрэднасьць, жыцьцёсьцьвярджальнасьць ды камунікацыйнасьць.

Дзеўка_паэт_неба Выкшталцонасьць, узьнёсласьць ды трапнасьць.

Prydumaj sabie svoj śviet Шчырасьць, арыгінальнасьць ды тонкасьць.

uladzimer.livejournal.com/ Навіны ад майго вельмі блізкага сябра яшчэ з далёкіх унівэрсытэцкіх гадоў (з 1989), зь якім 3 гады пражылі ў адным пакоі і які быў сьведкам на маім шлюбе. Ганаруся такім сябрам!

Беларускі Незалежніцкі Блог Нетрывіяльнасьць, абазнанасьць ды здаровы сэнс.

Дарэчы, адзін з канкрэтных вынікаў запрашэньня на ўдзел у дні блогера на Радыё Свабода — гэта абнаўленьне біяграфічных дадзеных у маім блогерскім профілі карыстальніка. За што вялікі дзякуй!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG