Пацярпелі таксама двое грамадзянаў Малайзіі і адзін філіпінец. Сярод загінулых ёсць грамадзянін Таджыкістана.
Два выбухі на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры" адбыліся раніцай 29 сакавіка з інтэрвалам менш за гадзіну. Загінулі 38 чалавек, 68 — пацярпелі. Распачаты крымінальныя справы на падставе артыкула аб "тэрарыстычным акце".
У Расеі 30 сакавіка аб'яўлены днём жалобы па загінулых. Тэлеканалаы адмовіліся сёньня ад забаўляльных праграм.