Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПАХМУРНА...


....кароткатэрміновы дождж. Тэмпэратура: +10 — +12. Вецер паўднёвы, парывы да 14 мэтраў на сэкунду

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Маскве – пасяджэньне Радаў міністраў замежных справаў краін СНД і Дамовы аб калектыўнай бясьпецы

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі – другі і апошні дзень саміту Эўразьвязу

Пачатак перамоваў аб асацыяваным сяброўстве Малдовы ў Эўразьвязе

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1812 годзе моцным землятрусам была разбураная сталіца Вэнэсуэлы Каракас

У 1989 годзе – першыя ў СССР альтэрнатыўныя выбары народных дэпутатаў

У 1995 годзе ўступіла ў сілу Шэнгенскае пагадненьне аб візавым рэжыме

У 2000 годзе Ўладзімер Пуцін быў абраны прэзыдэнтам Расеі

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Банглядэш

Дзень Ст’юарта на Алясцы, гадавіна расейска-амэрыканскай зьдзелкі аб продажы Расеяй Аляскі Злучаным Штатам

МІНУС 365:


Выкладчыца адукацыйнага цэнтру SOL Minsk Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая з працы за тое, што распавяла навучэнцам пра Дзень волі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мяжа – ўяўная лінія паміж дзьвюма дзяржавамі, якая аддзяляе ўяўныя правы адной ад уяўных правоў іншай” – Амброз Бірс, амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG