Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 сакавіка


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ЗРАНКУ...


....хмарна, але пасьля абеду выгляне сонца. Тэмпэратура: +2 — +8 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску адбудзецца маніфэстацыя з нагоды Дня Волі. Збор людзей а 18:00 каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук.

Намесьнік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін зь візытам у Менску.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Брытанская праваабарончая арганізацыя Index of Censorship у Лёндане ўручае штогадовыя ўзнагароды за свабоду выказваньня.

У Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт Эўразьвязу.

У Маскве зьбіраецца Рада міністраў замежных справаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1821 Грэцыя дамаглася незалежнасьці пасьля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі.

У 1918 годзе ў Менску была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. З тых часоў і да сёньня 25 Сакавіка – найважнейшае нацыянальнае сьвята сьвядомых беларусаў ва ўсім сьвеце.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Волі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Дзень Волі – 2009. Відэарэпартажы".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскіе цары на наш вольны і нізалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Нізалежнай і Вольнай Дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобі свайго Ўстаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі" — З Трэцяй Устаўнай граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Менск, 25 сакавіка 1918 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG