Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары


Зьмятаюцца палаткі. Так казалі пра позьні веснавы сьнег, які, верагодна, будзе падаць мокры. Чакаецца, што ў Менску сьнег канчаткова растане.

Там, дзе нас няма:


Эўразьвяз плянуе прыняць меры супраць Ірану за глушэньне эўрапейскіх спадарожнікавых трансьляцый і цэнзуру інтэрнэту. Сёньня ў Брусэлі міністры замежных спраў Эўразьвязу разгледзяць адпаведную рэзалюцыю.

Не праходзьце міма


У сталічным Доме культуры Трактарнага заводу – выстава мёду.

Таксама ў гэты дзень


1864. На Лукішскай плошчы ў Вільні на шыбеніцы пакараны сьмерцю кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастусь Каліноўскі.

1895. У Парыжы ўпершыню ў гісторыі паказалі фільм. Гэта была кароткая стужка “Выхад рабочых з заводу Люм’ер”.

1917 – Злучаныя Штаты сталі першай краінай, якая прызнала Часовы ўрад Расеі пасьля падзеньня царскай манархіі.

1943 – гітлераўцы спалілі беларускую вёску Хатынь разам зь людзьмі.

Ёсьць нагода:


Саракі, паганскае сьвята гуканьня вясны, калі пякуць жаваранкаў і падкідаюць на вуліцы ўгару з заклікам хутчэй прынесьці вясну.
У хрысьціянскай традыцыі – Сорак мучанікаў.

Мінус 365:


Памяць пра Хатынь

Цытата на памяць:


“Мы сягодня ўсе ўжэ ведаем, што чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за катору ані чыншу, і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, – калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага народу, калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніці сва[й]го краю тагды толька, калі які непрыяцель надыдзе, – калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы боскай, – і калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды.”
Кастусь Каліноўскі, з трэцяга нумару “Мужыцкай праўды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG