Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПАХМУРНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -12 — -9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У футбольным манэжы ў Менску розыгрыш Супэркубка Беларусі паміж БАТЭ і "Нафтанам". Пачатак а 15:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на Блізкім Усходзе, дзе сустрэнецца зь лідэрамі Ізраілю, Палестынскай аўтаноміі, Эгіпту і Ярданіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1892 нарадзіўся Алесь Чарвякоў, кіраўнік Беларусі, які за савецкім часам, у 1920-я гады, разам з паплечнікамі праводзіў беларусізацыю краіны – у сфэры асьветы, культуры, а таксама зямельнае рэформы. Паходзіць Чарвякоў з Дукоры пад Пухавічамі. У 1915 годзе ён скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, быў адным са стваральнікаў беларускай сацыял-дэмакратыі, а пасьля абвяшчэньня БССР стаў старшынёй ураду. Але нацыянальны росквіт за бальшавікамі ня мог працягвацца доўга. У 1930-я гады на Чарвякова пачалі пісаць даносы. Тады ён зразумеў, што гэта канец усім ягоным памкненьням, і зьдзейсьніў самагубства.

У 1928 пакінуў гэты сьвет першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчаўскі. Ён памёр у Празе, калі ўрад БНР ужо некалькі гадоў існаваў на эміграцыі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны жаночы дзень!!!

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Кожная дзяўчына павінна пакарыстацца тым, што Маці Прырода ёй дала, пакуль Бацька Час гэтага не забраў", — Лорэнс Пітэр.

"Ці можаце ўявіць сьвет без мужчынаў? Ніякіх злачынстваў і процьма тоўстых жанчын", — Ніколь Галандэр.

"Калі мужчына гаворыць непрыстойнасьці жанчыне, гэта называецца сэксуальным дамаганьнем. Калі жанчына гаворыць непрыстойнасьці мужчыну, гэта каштуе 3 даляры 95 цэнтаў за хвіліну", — аўтар невядомы.

"Жанчына пачынае ад супраціву наступленьню мужчыны і канчае блякадай ягонага адступленьня", — Оскар Уайлд.

"Я лепш вазьму дзьве 17-гадовыя дзяўчыны, чым адну 34-гадовую", — Фрэд Ален.

"Жанчынамі не нараджаюцца, жанчынамі становяцца", — Сімон дэ Бавуар.

"Калі жанчына аддала табе сваё сэрца, табе давядзецца браць і ўсё астатняе", — Джон Ванбург.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG