Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЦА...


...і мароз. Тэмпэратура: -8 — -2 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Рэактар" у Менску даюць музычныя прэміі "Рок-Каранацыя-2009". Выступаюць: "Ляпис Трубецкой", "Neuro Dubel", "Крама", "The Toobes", "Без билета", "Naka", "Князь Мышкин", "Жнюв", "Open Space" і Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 18:00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека разглядаецца пазоў акцыянэраў “ЮКОС” супраць расейскай дзяржавы.

У Жэнэве адкрываецца дзесяцідзённая міжнародная выстава навінак аўтамабільнай прамысловасьці.

У Вялікабрытаніі і Ірляндыі адзначаюць Сусьветны дзень кнігі, прысьвечаны папулярызацыі кніжак і чытаньня. У іншых краінах гэты дзень, устаноўлены ЮНЭСКА як Сусьветны дзень кнігі і аўтарскіх правоў, адзначаецца 23 красавіка.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1634 у Лышчыцах пад Берасьцем нарадзіўся беларускі шляхціц Казімір Лышчынскі, які напісаў "Трактат пра неіснаваньне Бога". Але 17 стагодзьдзе было ня той эпохай, калі атэістычныя выказваньні маглі рабіцца беспакарана. Лышчынскага асудзілі да сьмяротнай кары.

У 1890 у Гальшанах нарадзіўся беларускі паэт і ўніяцкі сьвятар Вінцук Адважны (пам. 1978 у Лёндане).

У 1955 японская фірма "Соні" пачала вырабляць кішэнныя транзыстарныя радыёпрыймачы.

У 1956 у Беластоку пачаў выходзіць беларускамоўны тыднёвік "Ніва". Першым галоўным рэдактарам "Нівы" быў Георгій Валкавыцкі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень міліцыі ў Беларусі.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Чым лепей замужам за мяжой?"


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Толькі скнара і лянівы не выпісывае "Нівы"" — рэклямны лёзунг тыднёвіка "Ніва".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG