Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЯЖОК...


...і сонейка. Ды маразок: -6 — -1 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кіеве дэпутаты Вярхоўнай Рады галасуюць за адстаўку ўраду Юліі Цімашэнкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1067 адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Дзякуючы той бітве ў летапісах упершыню згадваецца Менск (Менеск).

У 1918 быў заключаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Пасьля падпісаньня гэтага дакумэнту беларускія дзеячы пратэставалі супраць фактычнага падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле Берасьцейскага міру, Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск-Сьвянцяны-Ліда-Пружаны-Берасьце. Астатняя частка тэрыторыі Беларусі лічылася расейскай, але заставалася пад нямецкай акупацыяй да моманту выплаты Расеяй Нямеччыне вялікай кантрыбуцыі.

У 1944 у Вільні быў забіты беларускі драматург, празаік і паэт Францішак Аляхновіч (нар.1883). У лістападзе 1926 Аляхновіч прыехаў у Менск зь Вільні на акадэмічную канфэрэнцыю і застаўся ў Савецкай Беларусі. У студзені 1927 быў арыштаваны, атрымаў 10 гадоў зьняволеньня на Салаўках. У верасьні 1933 абменены ўладамі на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню Аляхновіч напісаў па-польску свой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах "У капцюрох ГПУ".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень пісьменьніка. Дзень быў устаноўлены ў 1986 на кангрэсе міжнароднага ПЭН-Клюбу — арганізацыі, заснаванай у 1921, якая выступае ў абарону свабоды друку і супраць адвольнага выкарыстаньня цэнзуры ў мірны час.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Севярынец: Стан апазыцыі проста ганебны"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Літаратура ня ведае межаў і павінна заставацца агульным сродкам зносін паміж людзьмі, нягледзячы на палітычныя і міжнародныя канфлікты." З Хартыі ПЭН-Клюбу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG