Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




СЬНЕГУ...


...крыху прыбудзе. Але пацяплее: -7 — -0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


"Беларусьфільм" адкрывае свае пляны на 2010 год. Менск, нацыянальны прэс-цэнтар, 15:00.

Малады фронт прызнае прэміі "Люблю Беларусь". Менск, офіс Партыі БНФ, 13:00.

Выступ бразыльскай сьпявачкі Элен Мэндонсы ў менскім клюбе "Лісіная нара". Пачатак у 19:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

Адкрываецца 60-ы міжнародны кінафэстываль у Бэрліне, які патрывае 10 дзён.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў наведвае Кубу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1807 нарадзіўся беларускі мастак і кампазытар Напалеон Орда (пам. 1883). Ён прыйшоў на сьвет у Варацэвічах пад Янавам, адукацыю атрымаў у Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце. Яшчэ студэнтам Орда ўдзельнічаў у паўстаньні 1831 году. Ён сябраваў з Шапэнам і Міцкевічам, пісаў вальсы, мазуркі, сэрэнады. Орда шмат падарожнічаў па Беларусі, Літве, Польшчы і Ўкраіне, рабіў замалёўкі помнікаў дойлідзтва і ўсялякіх славутых мясьцінаў. Віды вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў, якія намаляваў Орда – часта адзінае сьведчаньне пра помнікі архітэктуры, якіх даўно няма ані ў рэчаіснасьці, ані на фота.

У 1847 нарадзіўся амэрыканскі вынаходнік у галіне электрычнасьці Томас Элва Эдысан (пам. 1931).

У 1918 нарадзіўся Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 1970 год (пам. 2008).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Усясьветны дзень хворага (уведзены ў міжнародны каляндар паводле ініцыятывы папы Яна Паўла ІІ у 1992).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Інтэрвію з самасуднікам".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Геній гэта 1 працэнт натхненьня і 99 працэнтаў паценьня", — Томас Элва Эдысан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG