НАДВОР’Е...
...хмарнае і ветранае, але ня надта марознае: -10 — -7 С.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У горадзе Ікалуіт на поўначы Канады адбываецца сустрэча міністраў фінансаў і прэзыдэнтаў цэнтральных банкаў краінаў "вялікай сямёркі".
У Мюнхэне пачынаецца трохдзённая канфэрэнцыя ў пытаньнях міжнароднай бясьпекі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1923 у Віцебску нарадзіўся Леанід Шчамялёў, адзін з найбуйнейшых беларускіх жывапісцаў сучаснасьці, народны мастак Беларусі. У яго ёсьць хрэстаматыйныя карціны на гістарычныя сюжэты: "Кастусь Каліноўскі", "Вяртаньне Міколы Гусоўскага", "Паўстаньне ў Вільні 1794г."
У 1979 аятала Хамэйні абвясьціў Іран ісламскай дзяржавай.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
5 лютага ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Агата. У гэты дзень сьвяцілі соль і хлеб. Казалі: "Хлеб сьвятой Агаты ня пусьціць бяды да хаты", а таксама: "Соль сьвятой Агаты бароніць ад агню хаты".
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Школьнікі ў шынялях (фота)".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"У Ісламе заканадаўчая ўлада і паўнамоцтва тварыць законы належыць выключна да Ўсёмагутнага Бога." Аятала Хамэйні.