МАРОЗ...
...аж трашчыць: -23 — -17 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У гатэлі "Crowne Plaza" адбудзецца прэзэнтацыя фільму "Хрыстос забаронены", які распавядае пра супрацьстаяньне савецкай сыстэмы і эвангельскіх вернікаў у БССР. Менск, вул. Кірава, 13, пачатак у 15:00.
Кірмаш-распродаж тавараў народнага спажываньня "Купляйце беларускае!". Менск, Нацыянальны выставачны цэнтар "БелЭкспа".
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Бруселі сустракаюцца міністры замежных справаў Эўразьвязу.
У Страсбуры Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы абмяркоўвае праблему гандлю людзьмі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1961 нарадзіўся знакаміты канадзкі хакеіст Уэйн Грэцкі, продкі якога паходзілі зь Беларусі.
У 1990 Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў закон аб мовах, які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай.
У 1994 памёр беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч (нар. 1927).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень мытніка.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Кожны шосты беларус марыць парадніцца з амэрыканцамі".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"У адпаведнасьці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зьяўляецца беларуская мова.
Беларуская ССР забясьпечвае ўсебаковае разьвіцьцё і функцыянаваньне беларускай мовы ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця.
Беларуская ССР забясьпечвае права свабоднага карыстаньня рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР".
З Артыкулу 2 Закону аб мовах у Беларускай ССР.