СОНЕЧНА...
...і марозна. Тэмпэратура: -18 — -12 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Адкрыцьцё міжнароднага фэстывалю пэйзажу, прысьвечанага народнаму мастаку БССР Віталю Цьвірко. Менск, Нацыянальная бібліятэка. Пачатак 17:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Загрэбе адкрываецца канфэрэнцыя, прысьвечаная пытаньня уступленьня Харватыі ў Эўразьвяз.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1809 у Бостане нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Эдгар Алан По, сусьветна вядомы аўтар апавяданьняў жаху і паэт (пам. 1849).
У 1862 году памёр вайсковы тапограф і статыстык Міхал Без-Карніловіч, які напісаў кнігу “Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі”. Многія сучасныя беларусы ўпершыню даведаліся пра сярэднявечныя войны Вялікага Княства Літоўскага і Масковіі менавіта з гэтай кнігі Без-Карніловіча, бо савецкая гісторыя пра гэтыя войны маўчала.
У 1969 у Празе на Вацлаўскім пляцы, у знак пратэсту супраць савецкай акупацыі Чэхаславаччыны, спаліў сябе студэнт Ян Палах.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Сьвята Хрышчэньня Гасподняга (Вадохрышча).
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "За 36 год працы і “дзякуй” не дачакаўся".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Неяк змрочным часам ночы, калі я заплюшчыў вочы,
Разьбіраючы прарочы сэнс старых пажоўклых кніг,
Раптам стук пачуў праз стому, ціхі стук у дзьверы дому,
Быццам нехта невядомы прыпыніўся каля іх.
«Гэта нейкі госьць, — я мовіў, — прыпыніўся каля іх,
Там, каля дзьвярэй маіх»."
Эдгар Алан По, "Крумкач" (пер. А. Мінкіна)