Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: на Новы год — праз мэталашукальнікі


Галоўная навагодняя ёлка Віцебску — сёлета ўпершыню на плошчы Перамогі.
Галоўная навагодняя ёлка Віцебску — сёлета ўпершыню на плошчы Перамогі.

У Віцебску на плошчах Свабоды і Перамогі, дзе будуць праходзіць масавыя сьвяточныя мерапрыемствы, ствараюцца рэжымна-прапускныя зоны.

Ахвотныя падысьці да гарадзкіх навагодніх ёлак будуць вымушаныя праходзіць праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя мэталашукальнікамі. Гэтаксама будзе ахоўвацца і пляцоўка зь ёлкай каля кінатэатра «Брыгантына» ў густанаселеным мікрараёне «Поўдзень».

Супрацоўнікі міліцыі будуць аглядаць і зьмесьціва сумак гараджанаў: да елак забаронена падыходзіць з алькагольнымі ды іншымі напоямі ў шкляных і плястыкавых бутэльках ёмістасьцю больш за паўлітра, а таксама ў тэтрапаках. Пад самай строгай забаронай —любыя піратэхнічныя вырабы.

І яшчэ міліцыя папярэджвае: масавыя мерапрыемствы будуць кантралявацца праз камэры відэаназіраньня, усталяваныя ў цэнтры гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG