Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая ахвяра рэстаўрацыі плошчы Перамогі


Плошча перамогі ў Віцебску
Плошча перамогі ў Віцебску

На плошчы Перамогі ў Віцебску, якую рыхтуюць да навагодніх сьвяткаваньняў, рабочага забіла электратокам.

Няшчасьце здарылася ўчора ўвечары, аднак акалічнасьці віцебскія адказныя асобы паведамляць ня хочуць, бо ўсе работы на плошчы праводзяцца пад кантролем губэрнатара Аляксандра Косінца, які сёлета загадаў правесьці тут рэстаўрацыю і паставіць галоўную гарадзкую ёлку.

Апошнімі днямі плошчу Перамогі аздабляюць навагодняй ілюмінацыяй, але сьмяротную траўму рабочы атрымаў падчас выкананьні іншай работы. Паводле відавочцаў, ён займаўся мантажом каркасаў для паўсфэрычных дахаў над фантанамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG