Такі клопат старшыні аблвыканкаму пра захаваньне прыродных багацьцяў, на думку жыхароў Віцебску, выглядае недарэчным: каб “сабраць” дзьве вялікія гарадзкія ёлкі на плошчы Свабоды і плошчы Перамогі, у жалезныя каркасы замацавалі каля тысячы маладых ялінак. Прычым самая высокая ў Беларусі, 40-мэтровая елка на плошчы Перамогі зьявілася паводле даручэньня самога Аляксандра Косінца, які вызначыў гэтае месца для навагодніх гуляньняў.
Што да продажу лясных елак, то афіцыйныя СМІ паведамілі гараджанам пра тое, што ён будзе арганізаваны ў розных раёнах гораду з 19-га сьнежня. Але й сёньня, у пярэдадзень Калядаў, іх можна набыць хіба што на Смаленскім і Полацкім кірмашах. Ня выключана, што пасьля сёньняшняга выказваньня кіраўніка вобласьці адмысловых “елачных кірмашоў” у Віцебску ня будзе ўвогуле.