Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітолягі заступіліся за Шапуцьку


На адрас дэкана юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Балашэнка і загадчыка катэдры паліталёгіі юрфаку БДУ Сяргея Рашэтнікава палітолягі накіравалі заяву.

“Выпадак з адлічэньнем студэнткі адзьдзяленьня паліталёгіі юрыдычнага факультэту БДУ Тацяны Шапуцькі пагражае перакрэсьліць навуковыя дасягненьні школы паліталёгіі БДУ і можа стаць бруднай плямай на іміджы юрыдычнага факультэта”, - напісана ў лісьце.

“Ініцыятары адлічэньня Тацяны не хаваюць, што падставай для такіх жорсткіх адміністратыўных захадаў стала яе грамадзкая дзейнасьць, а менавіта удзел у першым Форуме грамадзянскай супольнасьці "Усходняга Партнэрства", - напісан ў лісьце на імя Балашэнкі і Рашэтнікава. “Здавалася б, унівэрсытэт павінны быў бы ганарыцца такімі высокімі дасягненьнямі сваіх студэнтаў у грамадзкай дзейнасьці”.

“Калі Тацяна Шапуцька не будзе адноўленая на юрыдычным факультэце БДУ, то гэта паставіць пад сумнеў статус аддзяленьня паліталёгіі БДУ як вядучага цэнтра ў галіне паліталягічнай адукацыі. Урэшце рэшт, гэта стане яшчэ і ударам па іміджы айчыннай палітычнай навукі, якая будзе адкінутая назад да сэрвільных узаемадачыненьняў з дзяржавай”, - перакананыя аўтары заявы.

Заяву падпісалі выпускнікі аддзяленьня паліталёгіі юрыдычнага факультэта БДУ:

Натальля Васілевіч
Юрый Чавусаў
Андрэй Ягораў
Алесь Міхалевіч
Андрэй Казакевіч
Эніра Браніцкая
Мікола Астрэйка
Іван Марозаў
Сяргей Кузьняцоў
Кацярына Малей
Кацярына Корзун
Алена Сідаровіч
Тацьцяна Чуліцкая
Андрэй Ляховіч
Антон Пруднікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG