Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты распачалі збор подпісаў у падтрымку Тацьцяны Шапуцькі


Тацяну Шапуцьку адлічылі зь юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту пасьля таго, як яна ўзяла ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства».
Тацяну Шапуцьку адлічылі зь юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту пасьля таго, як яна ўзяла ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства».

Студэнты, а таксама паплечнікі Тацьцяны Шапуцькі распачалі збор подпісаў у падтрымку адлічанай студэнткі юрыдычнага факулшьтэту БДУ. Цягам двух дзён сабрана больш за 300 подпісаў. Адначасна Тацяне паступаюць прапановы працягнуць вучобу за межамі краіны.

З ініцыятывай распачаць збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва БДУ ў абарону Тацьцяны Шапуцькі выступілі аднагрупнікі адлічанай студэнткі. Яны напісалі заяву рэктару і распачалі збор подпісаў у інтэрнаце, а таксама на факультэце. Як і чаму гэта адбываецца, тлумачыць адна з ініцыятарак акцыі Яна:

«Акрамя таго, што Таня апазыцыянэрка, яна яшчэ і цудоўны чалавек. Яна разумніца, і калі не яна павінна вучыцца ў нашым унівэрсытэце, то хто тады? Мы выказваем сваё меркаваньне, а яна заслугоўвае, каб вучыцца ў нашай ВНУ, вось мы і падпісваемся».

Яна таксама паведаміла, што цягам двух дзён было сабрана больш за 300 подпісаў. Сама Тацьцяна Шапуцька кажа, што адчувае вельмі моцную падтрымку сярод студэнтаў:

«Штодня да мяне падыходзяць студэнты, якіх я, магчыма, бачыла аднойчы на нейкіх агульных лекцыях, і кажуць, што шакаваныя, што гэта здарылася са мной. Яны кажуць: Тацьцяна, мы спадзяемся, што ўсё будзе добра, мы гатовыя падпісацца пад чым заўгодна, абы цябе вярнулі».

Тацьцяна Шапуцька кажа, што падтрымку ёй выказваюць палітыкі і грамадзкасьць таксама з-за межаў краіны. У прыватнасьці, ёсьць прапановы працягнуць навучаньне ў шэрагу краін, а таксама ініцыятыва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту распачаць дыстанцыйнае навучаньне. Сябры Маладога фронту, якія таксама зьбіраюць подпісы ў падтрымку Тацьцяны, спадзяюцца, што міжнародны грамадзкі рэзананс вакол адлічэньня Тацьцяны Шапуцькі дапаможа разьвязаць канфлікт, кажа Наста Лойка:

«Гэта ўплывае ня тое што на Тацьцяну ці на Малады фронт. Гэта ўплывае на аўтарытэт Беларусі ў вачах Эўрапейскай Супольнасьці. Бо Эўропа вельмі актыўна адрэагавала на гэтую падзею, і зараз многія палітыкі спрабуюць вырашыць гэтую сытуацыю, і мы на іх спадзяемся».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG