Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Козік гатовы маніфэставаць у абарону маладафронтаўкі


Тацяна Шапуцька
Тацяна Шапуцька

Старшыня Савету фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік заявіў, што ў выпадку адлічэньня Тацьцяны Шапуцькі з вучобы арганізуе маніфэстацыю ў цэнтры Менску.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч распавёў “Свабодзе”, што Тацяна прадстаўляе арганізацыю ў Бруселі на форуме “Ўсходняе партнэрства”. 16 лістапада, у першы ж дзень працы форуму, дзяўчыне стала вядома, што намесьнік дэкана юрыдычнага факультэту БДУ Андрэй Шыдлоўскі казаў пра мажлівае адлічэньне яе з вучобы.

Прадстаўнік Эўракамісіі і мадэратар беларускай дэлегацыі Эўгеніюш Смоляр задаў пытаньне наконт пэрспэктывы адлічэньня Тацьцяны Шапуцькі Леаніду Козіку, і той ў адказ заявіў пра сваю гатоўнасьць арганізаваць маніфэстацыю ў цэнтры беларускай сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG