Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пільнуюць. Правакуюць. Нападаюць


Актывісты “Маладога фронту” Максім Ахрыменка і Юры Багдановіч паведамілі, што іх зьбілі невядомыя падчас збору подпісаў у рамках кампаніі за беларусізацыю.

Цягам месяца актывісты “Маладога фронту” зьбіраюць подпісы за тое, каб беларуская мова набыла роўны статус з расейскай у сыстэме адукацыі.

Учора ўвечары Максім і Юры зьбіралі подпісы грамадзянаў у цэнтры Баранавічаў, калі да іх падышлі невядомыя.

Максім Ахрыменка: “Зьбіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы. Моладзь вельмі актыўна падпісваецца, а што тычыцца людзей старэйшага ўзросту, то адны падпісваюцца, а іншыя — не. Тут да нас падышлі незнаёмцы і спыталі,
Білі кулакамі. Але мы далі ім адпор, і яны зьбеглі.
ці не маладафронтаўцы мы. Мы адказалі: “Так”. Яны тады пачалі нас зьбіваць. Білі кулакамі. Але мы далі ім адпор, і яны зьбеглі.

Недалёка ад нас праходзіў патруль ППС. Міліцыянты, калі ўбачылі бойку, адразу павярнулі ў другі бок. Мне падаецца, што яны былі ў курсе таго, што адбываецца, і на баку тых, хто на нас напаў”.

Маладафронтаўцы ў сувязі з гэтым згадваюць іншы інцыдэнт, які адбыўся 25 сакавіка. За некалькі гадзінаў да пачатку дэманстрацыі ў Дзень Волі невядомыя людзі ў цывільным з рацыямі схапілі маладафронтаўцаў Насту Палажанку і Дзяніса Карнова. Іх вывезьлі ў машыне за горад і адабралі мабільныя тэлефоны. Насту выпусьцілі раней, а Дзяніса завезьлі ў лес пад Дзяржынскам, зьбілі і парэзалі яму джынсы.

Паводле гэтых падзеяў заведзена крымінальная справа.

Тацяна Шапуцька
Тацяна Шапуцька параўнала той інцыдэнт з баранавіцкім.

“На маю думку, выпадак у Баранавічах зьяўляецца працягам таго, што адбылося ў Дзень Волі, толькі ў значна меншым маштабе. Відавочна, што гэтыя падзеі — як выкраданьне Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова, так і зьбіцьцё баранавіцкіх маладафронтаўцаў — ёсьць падзеямі адной сэрыі і зробленыя на замову.

У першым выпадку гэта было спробай напалохаць маладафронтаўцаў перад адной з самых буйных акцый апазыцыі. У другім — гэта была спроба запалохаць маладафронтаўцаў, якія праводзяць кампанію “За беларускую мову”. Кампанія ідзе пасьпяхова, і спэцслужбы хочуць агрэсіўнымі мэтадамі запалохаць яе ўдзельнікаў”.

Зьміцер Дашкевіч
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што сыстэматычных нападаў на актывістаў арганізацыі ніколі не было. Ён прыгадаў выпадак, калі насупраць будынка КДБ незнаёмец падбег ззаду да Зьмітра зь сябрамі і выплюхнуў на іх пяцілітровае вядро кефіру. Але больш дасталася мінакам, якія разам з маладафронтаўцамі напісалі заяву ў міліцыю з просьбай знайсьці хулігана.

“Такія выпадкі здараюцца рэдка. Мяркую, з тае прычыны, што спэцслужбам цяжка знайсьці такіх “адмарожаных” людзей, якія б выконвалі такія брутальныя загады.

Даволі часта п’яных малойчыкаў можна пабачыць на розных акцыях дэмакратычных сіл. Я памятаю, як яны прыходзілі на плошчу на намётавае мястэчка. П’яныя пад наглядам спэцслужбаў, супрацоўнікаў міліцыі адкрыта лаяліся, правакавалі людзей, штурхалі іх, спрабавалі зьбіваць. Усе гэтыя выпадкі адразу здымае БТ і потым выкарыстоўвае ў сваіх ілжывых сюжэтах.

Калі маладафронтаўцаў нехта й пільнуе пад пад’ездам, то гэта альбо супрацоўнікі ваенкамату, альбо міліцыянты, альбо кадэбісты”.

Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што кампанія за беларусізацыю працягваецца. Актывісты “Маладога фронту” будуць зьбіраць подпісы за беларускую мову, а таксама зьбіраць беларускія кніжкі для дзяцей у школы-інтэрнаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG