Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэабілітацыя для невідушчага -- калі ён запатрабаваны грамадзтвам"


13 лістапада -- міжнародны Дзень сьляпых, усталяваны Міжнароднай арганізацыяй аховы здароў'я. Госьць ранішняга эфіру -- Алег Шэпель, які ўзначальвае Беларускае таварыства інвалідаў па зроку.

СЛУХАЦЬ:


Карэспандэнт:
Спадар Алег, Вы цяпер знаходзіцеся ў Маскве. Калі гэта не прыватны візыт, што прывяло Вас у Маскву?

Шэпель: Гэта міжнародная выстава электравырабаў, дзе прадстаўленая прадукцыя нашых прадпрыемстваў. Расейскі рынак - гэта асноўны рынак нашых прадпрыемстваў. Новыя кантракты спадзяемся падпісаць на наступны год, аптымістычна глядзім на гэта.

Карэспандэнт: Дарэчы, я хачу ўзгадаць, што вашае Таварыства -- адна са старэйшых грамадзкіх арганізацый у Беларусі, яно існуе ад 1924 году і пачыналася з таго, што таварыства дапамагала ствараць артэлі, дзе невідушчыя выраблялі вяроўкі ды шчоткі. Наколькі сёньня пашырылася кваліфікацыя людзей, і якую канкрэтна прадукцыю вы вырабляеце?

Шэпель: Мы заўсёды былі, ёсьць і будзем сацыяльным партнэрам дзяржавы, мы робім агульную справу. Вышэйшая ступень рэабілітацыі для невідушчага -- калі ён запатрабаваны грамадзтвам. І напрыклад, пэнсіі ці сацыяльны гарантыі -- гэта яшчэ не вырашэньне пытаньняў. Таму што невідушчы чалавек павінен быць заняты. І паверце, што зароблены рубель цэніцца болей і траціцца больш рацыянальна, чым датацыя ад дзяржавы. Лічу, што ў нашай дзяржаве сёньня правільная палітыка, што дзяржава дала ільготы сацыяльным прадпрыемствам, дзе працуюць інваліды. Насамрэч, гэта не ільготы, а кампэнсацыя працы інваліда. Рынку бяз розьніцы, хто выпускае прадукцыю -- сьляпы, глухі альбо здаровы чалавек. Тавар павінен быць якасным, танным і запатрабаваным. Таму вы правільна сказалі, што мы перайшлі ад вяровак да складаных вырабаў. Гэта электронныя вырабы. Наша прадпрыемства ў дзень выпускае мільён электраразэтак. Мільён!

Карэспандэнт: Я ведаю. што вы супрацоўнічаеце і з МАЗам, і зь іншымі гігантамі..

Шэпель:
Так, таму што сёньня мы ў каапэрацыі і з МАЗам, і з БелАЗам, і з МТЗ. Выпускаем сядзеньні плястыкавыя для стадыёнаў, вулічнае і паркавае асьвятленьне, фільтры для практычна усіх аўтамабіляў. Больш як 1500 назваў нашай прадукцыі.

Карэспандэнт: Спадар Шэпель, я так разумею. што і праца нашага радыё патрэбная невідушчым. Шмат хто выходзіць на сувязь, распавядае пра праблемы. У Беларусі ў шэрагах невідушчых шмат адукаваных тэхналягічна людзей, што вы працуеце над запускам інтэрнэт-радыё, некаторыя нават маюць свой пэрсанальны эфір. Якія пэрспэктывы мэдыяльнага сьвету найбольш цікавяць вас?

Шэпель: Безумоўна, гэта сацыяльнае партнэрства. Інвалід павінен адчуваць сябе ў грамадзтве паўнавартасным. І нашае грамадзтва, на жаль, не зусім да гэтага гатовае. І СМІ адыгрываюць вельмі важную ролю. У тым ліку і Інтэрнэт, існуюць нават адмысловыя праграмы для невідушчых.

Міжнародны Дзень сьляпых , усталяваны Міжнароднай арганізацыяй аховы здароўя і прымеркаваны да дня нараджэньня француза Валянціна Гаў’і 13 лістапада 1745 г. Ён быў першым, хто на ўласныя сродкі зрабіў школу для сьляпых і выдаў для іх першыя кнігі. Ён выкарыстаў ідэю рэльефнага шрыфту --- пазьней Брайль прапанаваў свой шасьцікропачны шрыфт.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG